Перо́з ( «Пераможца») — сямнаццаты цар з дынастыі Сасанідаў (459—484), старэйшы сын Ездыгерда II. Узыйшоў на прастол, перамогшы з дапамогай гунаў свайго брата Армізда III.
Усё яго кіраванне прайшло ў войнах з дзяржавамі эфталітаў, гунаў і Візантыяй. У 460-х гадах ізноў пачынае палітыку праследавання хрысціянства.
У 482 г. Пероз трапляе ў палон да эфталітаў. Гэта падзея выклікае паўстанне ў Арменіі ў 483—484 гг. пад правадырствам Ваана Маміканяна, якое пазней падтрымалі напаўгрузінскі цар Вахтангам і албанцы. Паводле Нварсакскага дагавора Арменія атрымлівала поўную рэлігійную свабоду. Паўстанне было падушана персамі, але сын Пероза трапляе ў закладнікі да эфталітаў (белых гунаў), а сам Пероз вельмі няўдала дзейнічае ў войнах з гунамі і гіне ў бітве з імі ў 484 г.
Літаратура Дашков С. Б. Цари царей — Сасаниды. История Ирана III—VII вв. в легендах, исторических хрониках и современных исследованиях. — М.: СМИ-АЗИЯ, 2008. — 352 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-91660-001-8 Спасылкі
Катэгорыя:Сасаніды Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі V стагоддзя Катэгорыя:Манархі, якія загінулі ў баі