Андрэй Самуілавіч Гайко ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 1126-га стралковага палка 334-й стралковай дывізіі 43-й Арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся 23 студзеня 1920 года ў с. Карасан, цяпер Акбулакскага раёна Арэнбургскай вобласці, у сям’і селяніна. Рускі.
Пасля заканчэння 5 класаў працаваў трактарыстам. Перад Вялікай Айчыннай вайной пераехаў з бацькамі на станцыю Дангузская, адкуль у 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939—1940.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — у дзеючай арміі. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Ваяваў на Заходнім і 1-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнічаў у вызваленні Беларусі. Быў паранены.
Камандзір узвода 1126-га стралковага палка кандыдат у члены ВКП (б) лейтэнант Андрэй Гайко 26 снежня 1943 года ў баі каля вёскі Палёнаўка Лёзненскага раёна (цяпер вёска Задзвінне Віцебскага раёна Віцебскай вобласці) з групай байцоў за 4 гадзіны адбіў 10 контратак праціўніка. У крытычны момант бою супрацьтанкавымі гранатамі знішчыў каля 20 гітлераўцаў, якія яго акружылі, і загінуў.
Пахаваны ў вёсцы Задзвінне, дзе яму усталяваны абеліск.
Узнагароды Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 4 чэрвеня 1944 годаУзнагародны лiст Гайко Андрэя Самойлавіча Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць Імя Героя носіць вуліца ў пасёлку Акбулак і карасаеўская школаГайко Андрэй Самойлавіч У Беларускім рэспубліканскім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца фатаграфіі і дакументы пра подзвіг Гайко.
Літаратура
Спасылкі
Гайко Андрэй Самойлавіч Гайко Андрэй Самойлавіч (1920—1943)
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці