Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў (, с. , , Татарская АССР — пасля 1980) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Член КПСС з 1927 года. Скончыў Казанскі камуністычны ўніверсітэт у 1932 годзе. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Беластока. З сакавіка 1943 года ў партызанах: радавы, камандзір атрада, у кастрычніку 1943 — ліпені 1944 гадоў камісар партызанскай брыгады імя Г. К. Жукава, адначасова са снежня 1943 года 2-гі сакратар Стаўбцоўскага падпольнага РК КП(б)Б.
У 1944—1977 гадах на партыйнай, адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце ў Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях.
Літаратура
Татарский энциклопедический словарь. — Казань: Институт Татарской энциклопедии АН РТ, 1998—703 с., илл.
Спасылкі Руководство бригады им. Г. К. Жукова Гайсаров Ахмет Зиганшинович // Праект «Партызаны Беларусі»
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны» Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны