Magazyn Polski, Польскі часопіс — гістарычна-грамадска-культурны часопіс, орган Саюза палякаў на Беларусі. Выдаецца з 1992 ў Гродне на польскай мове (асобныя матэрыялы на беларускай і рускай мовах).

Выданне ставіць за мэту садзейнічанне адраджэнню і развіццю польскай мовы, нацыянальнай свядомасці палякаў, што жывуць на Беларусі. У часопісе надрукаваны шматлікія артыкулы, нарысы, інтэрв'ю, паведамленні, успаміны, працы навукоўцаў з Беларусі і Польшчы, якія датычаць гістарычнай і культурнай спадчыны польскага і беларускага народаў. Змешчаны асобныя мастацкія творы польскіх аўтараў. Крыніцы

Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Саюз палякаў на Беларусі