Дамбро́ўка (, ) — хутар у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII стагоддзя як маёнтак у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак, у склад якога ўваходзілі 6 фальваркаў і каля 20 навакольных вёсак, належаў графу Сіверу. Паводле рэвізіі 1833 года 2029 сялянскіх душ. Пасля смерці графа мантак перайшоў да яго дачкі. Паводле інвентару 1846 года ў ім налічвалася 2063 сялянскія душы і 4235 дзесяцін зямлі, якія належалі графіне Сівер і пані Бахмецевай. Працавалі млын, цагельны і вінакурны заводы, палатняная фабрыка. У 1870 годзе вёска адносілася да Цюхініцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

7 лютага 1972 года з уліковых дадзеных выключана вёска Дамброўка, жыхары якой перасяліліся ў вёску ЛіпінкіРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..

Насельніцтва 51 жыхар (1905) 13 двароў, 83 жыхары (1921) 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна