Лі́пінкі (, ) — вёска ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета.
Размешчаны за 55 км на поўдзень ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, вакол лес, непадалёку аўтадарога Брэст — Тамашоўка.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).
Цікавы факт Было старое лідскае прозвішча Ліпін, старое літоўскае жамойцкае (Кельмы) Ліпіновічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-DLLW?i=363&cc=4166194&cat=741862http://www.epaveldas.lt/vbspi//content/biImage.jsp?biRecordId=29805&imageId=/vbspi/showImage.do?id=PG_S_162087_101, ёсць сучаснае літоўскае LipinasLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 90..
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле матэрыялаў 1858 года ўладанне князя Вітгенштэйна.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 26 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1948 годзе быў арганізаваны калгас імя Жданава. У 1954—1959 гадах цэнтр Ліпінкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. З 1989 года ў калгасе «Беларусь».
Насельніцтва 96 сялянскіх душ (1858) 71 двор, 552 жыхары (1876) 348 жыхароў (1897) 22 двары, 162 жыхары (1921) 70 двароў, 212 жыхароў (1940) 342 жыхары (1959) 378 жыхароў (1970) 83 гаспадаркі, 180 жыхароў (1997) 62 гаспадаркі, 131 жыхар (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна