Фёдар Аляксандравіч Апейка (, Мінск — ) — беларускі вучоны ў галіне механікі тарфяных машын. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), доктар тэхнічных навук (1949), прафесар (1950).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі тарфяны інстытут (1932). З 1933 па 1941 гады асістэнт, дацэнт Беларускага політэхнічнага інстытута.

У час Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Чалябінскім аўтатрактарным тэхнікуме і актыўна супрацоўнічаў са спецыялістамі ў галіне танкабудавання.

З 1942 года дацэнт Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1949 года і да канца жыцця загадчык кафедры тарфяных машын Беларускага політэхнічнага інстытута. Адначасова ў 1938—1941 гадах і з 1949 года да канца жыцця старшы навуковы супрацоўнік Інстытута торфу Акадэміі навук БССР.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1959, 1968), медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Навуковы і практычны ўклад Навуковыя працы па прыкладной механіцы, разліку тарфяных машын і сельскагаспадарчай тэхнікі. Стварыў матэматычную тэорыю трэння, пакладзеную ў аснову тэорыі гусенічнага ходу і іншых фрыкцыйных механізмаў. Распрацаваў спрошчаную тэорыю дакладнасці механізмаў, якая адрозніваецца дасканалым спосабам вылічэння хібнасцяў элементаў пар. Аўтар прац па тэорыі пластычнасці, кантактнай трываласці.

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 6 вынаходак.

Падрыхтаваў 3 дактары і 44 кандыдаты навук.

Асноўныя працы Колесный и гусеничный ход. Мн.: Изд-во Акад. с.-х. наук БССР, 1960. Теория прочности. Мн.: Изд-во М-ва высш., сред. спец. и проф. образ. БССР, 1961. Торфяные машины. Мн.: Вышэйшая школа, 1968. Математическая теория трения. Мн.: Наука и техника, 1971.

Літаратура

Кислов Н.В. Научная и педагогическая деятельность члена-корреспондента АН БССР и Академии сельскохозяйственных наук БССР, профессора, доктора технических наук Ф.А. Опейко (к 100-летию со дня рождения) // Горная механика. - 2007. - №4. - С. 94-97.

Спасылкі Член-карэспандэнт АПЕЙКА Фёдар Аляксандравіч на сайце НАН Беларусі Фёдар Аляксандравіч Апейка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Электронный каталог РНТБ — Опейко, Федор Александрович (1908—1970)

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Механікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ