Анто́ній Ляшчэ́віч MIC (, в. Абрамаўшчына каля Вілейкі — , Росіца, акруговы раён Глыбокае, галоўны раён Мінск, генеральная акруга Беларусь, рэйхскамісарыят Остланд) — беларускі блаславёны Каталіцкай Царквы, манах-марыянін, святар, мучанік (расстраляны). Уваходзіць у лік 108 блаславёных мучанікаў Другой сусветнай вайны, беатыфікаваных Папам Рымскім Янам Паўлам II падчас яго наведвання Варшавы 13 чэрвеня 1999 года.

Да выканання святарскіх абавязкаў прыступіў у 1915 годзе, працаваў у Іркуцку, Чыце, Харбіне. Пасля вяртання ў Еўропу ўступіў у ордэн марыянаў. У час Другой сусветнай вайны вёў душпастырскую дзейнасць у Беларусі. На Віцебшчыне ў в. Росіца забіты нацыстамі пад час карнай аперацыі.

Біяграфія

Сям’я, дзяцінства, вучоба і пачатак служэння

Антоній Ляшчэвіч нарадзіўся 30 верасня 1890 года ў вёсцы Абрамаўшчыне Войстамскай парафіі каля Вілейкі (цяпер Смаргонскага раёна«Błogosławiony Antoni Leszczewicz (1890—1943)» «DO WIDZENIA W NIEBIE!» Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра — адданыя пастыры беларускай зямлі (біяграфіі благаслаўлёных мучанікаў). Яго бацькі, Ян і Караліна Ляшчэвічы, мелі чатырох сыноў (Антонія, Вінцука, Пётру і Янку), з якіх Антоній быў самы старэйшыСвяты зямлі Смаргонскай. Сям’я Ляшчэвічаў была вельмі пабожнай, але беднай, таму годную адукацыю сваім дзецям дазволіць не магла — на дапамогу прыйшоў бяздзетны брат Яна Ляшчэвіча, які фактычна цалкам аплаціў адукацыю Антонія, Вінцэнта і Пятра (прычым у выніку гэта прынесла значны плён: Пётр стаў урачом, Антоній — святаром) — Янка жа вучыцца адмовіўся і застаўся жыць у роднай вёсцы, дзе ажаніўся і дапамагаў бацькам.

Пачатковую трохгадовую адукацыю разам са сваім братам Вінцэнтам Антоній атрымаў у Войстамскай школе. Невялікае мястэчка Войстам знаходзілася досыць далёка ад дома Ляшчэвічаў, таму абодва хлопцы жылі ў інтэрнаце пры школе. Час ад часу братоў наведваў бацька, які прывозіў харчы.

Пасля трох класаў пачатковай школы абодва хлопцы працягвалі навучанне ў гімназіі святой Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу (яна знаходзілася на Неўскім праспекце каля вялікага каталіцкага касцёла). Браты жылі ў свайго дзядзькі Юрыя Ляшчэвіча.

Санкт-Пецярбург быў значным цэнтрам каталіцкай думкі і навукі ў тагачаснай Расійскай імперыі. На мяжы XIX ст. і XX ст. тут дзейнічалі Рымска-Каталіцкая духоўная акадэмія, якая мела сваім вытокам Віленскі гістарычны ўніверсітэт Стэфана Баторыя, Вышэйшая духоўная семінарыя Магілёўскай архідыяцэзіі і гімназія пры касцёле святой Кацярыны, дзе Антоній Ляшчэвіч атрымаў сярэднюю адукацыю.

З 1908 г. Каталіцкую гімназію часта наведваў прафесар Акадэміі айцец Юрый Матулевіч, які прыходзіў сюды спавядаць вучняў і часам прамаўляў для іх казанні. Менавіта 1908 г. быў таксама пачаткам тае вялікай рэформы Кангрэгацыі марыян, якую таемна праводзіў айцец Матулевіч. З блаславёным айцом Матулевічам, ужо як са сваім прафесарам, Антоній сустрэўся праз год, калі пасля трэцяга класа гімназіі паступіў у Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю. Таксама значны ўплыў на маладога Антонія Ляшчэвіча аказаў прафесар Святога Пісання ксёндз Зігмунд Лазінскі, які пазней стаў Мінскім, а затым Пінскім біскупам. Ён неаднаразова згадваўся Ляшчэвічам ва ўспамінах падчас жыцця ў Росіцы як асаблівы прыклад убогасці. Варта звярнуць увагу на факт сувязі, якая пазней перарасла ў сяброўства, паміж Антоніем і, тады яшчэ маладым доктарам тэалогіі, прафесарам Фабіянам Абрантовічам.

У 1914 г. у хуткім часе пасля Калядных Свят Антоній Ляшчэвіч прыняў пасвечанне дыяканату, а 14 красавіка, у трэці дзень Велікодных Свят, стаў святаром. На той момант яму былі 24 гады. Адразу пасля прыміцыйных урачыстасцей малады святар выехаў на місію на Далёкі Усход, адкуль вярнуўся толькі праз 25 гадоў.

У першы год сваёй святарскай службы айцец Антоній працаваў вікарыем у Іркуцку. У 1915 г. ён выехаў у Чыту, дзе яго чакала праца не толькі вікарыя, але і настаўніка, а таксама прэфекта адразу ў трох школах. Праз два гады ксёндз Антоній атрымаў накіраванне ў Харбін, дзе адпрацаваў ажно 12 гадоў.

Служэнне ў Харбіне і вяртанне ў Беларусь На той момант Харбін быў досыць вялікім і пераважна рускамоўным горадам у Маньчжурыі, які ўзнік у канцы XIX ст. падчас будоўлі расіянамі Сібірскай чыгункі. Непадалёк ад Харбіна знаходзілася кітайскае мястэчка, якое ў хуткім часе далучылася да новага горада, што паспрыяла яго этнічнай разнастайнасці: акрамя рускіх і кітайцаў, там жылі яшчэ карэйцы, японцы і палякі. Пасля Кастрычніцкага перавароту ў Расіі Харбін стаў горадам шматлікай расійскай эміграцыі, пераважна інтэлігенцыі. Менавіта ў такі горад, насельніцтва якога налічвала каля 200 тысяч жыхароў, прыехаў у 1917 г. айцец Антоній Ляшчэвіч.

Спачатку малады святар працаваў настаўнікам лацінскай мовы і рэлігіі ў філіяльных харбінскіх школах і ў польскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча. Разам з 17 праваслаўнымі прыходамі, дзе служылі больш за 100 святароў, існавала адна каталіцкая парафія святога Станіслава, дзе Антоній і распачаў працу ў якасці вікарыя.

У хуткім часе айцы-бернардзінцы разам з парафіяй адчынілі ў Харбіне інтэрнат для юнакоў, які з часам атрымаў назву семінарыі святога Карла. Крыху пазней паўстала асобная парафія для кітайскіх каталікоў. У 1924 г. Уладзівастоцкі біскуп Карл Слівоўскі ўтварыў новую парафію святога Язафата Кунцэвіча і даверыў яе айцу Антонію Ляшчэвічу.

Айцец Антоній распачаў будоўлю храма адразу жа пасля прызначэння: 5 верасня 1924 г. ён заклаў падмурак новай святыні. 15 чэрвеня 1925 г. збудаваны з кедра храм быў асвечаны. Як толькі каля новага касцёла ўзвялі дом для святара, айцец Антоній арганізаваў у ім школу для бедных дзяцей.

Яшчэ ў той час, калі Антоній Ляшчэвіч працаваў вікарыем у парафіі святога Станіслава, у Харбіне распачаўся ўніяцкі рух на глебе праваслаўна-каталіцкага дыялогу (па прыкладзе Берасцейскай уніі). Ініцыятарамі руху былі як праваслаўныя, гэтак і каталіцкія святары, аднак бадай што найбольшую актыўнасць праяўляў пробашч каталіцкай парафіі святога Станіслава — першага месца ў Харбіне, дзе пачалі адбывацца ўніяцкія набажэнствы ва ўсходнім абрадзе з удзелам шматлікіх праваслаўных вернікаў. Пазней супольнымі праваслаўна-каталіцкімі сіламі была ўзведзена капліца святога Уладзіміра, што і дало пачатак харбінскай уніяцкай парафіі. У 1927 г. справа Уніі з Харбіна дайшла да Ватыкана, дзе была ўспрынята пазітыўна: рускім грэка-каталікам (уніятам) Апостальская Сталіца прызначыла ардынарыя — айца-марыяніна Фабіяна Абрантовіча, які пасля адбытага ў Друі навіцыяту і законных шлюбаў прыехаў у Харбін у лістападзе 1928 г. Такім чынам Антоній Ляшчэвіч і Фабіян Абрантовіч сустрэліся зноў — гэтым разам далёка ад радзімы. Марыянін Юрый Бранчанінаў, які ў той час быў 15-гадовым вучнем, успамінае, што сувязі паміж айцом Антоніем і марыянамі, якія прыбылі ў Харбін разам з айцом Фабіянам, былі вельмі шчыльнымі:

У лютым 1937 г. марыянскі дом усходняга абраду з генеральнай візітацыяй наведаў айцец Андрэй Цікота — былы школьны сябар Антонія Ляшчэвіча. Магчыма, шчыльныя кантакты з марыянамі і паўплывалі на тое, што ў красавіку 1937 г. ксёндз Ляшчэвіч звярнуўся да прымаса Аўгуста Хлёнда па дазвол на ўступленне ў законную супольнасць айцоў-марыян.

У кастрычніку 1937 г. айцы-марыяне адчынілі ў Харбіне свой навіцыят. У той час айцец Антоній ужо атрымаў ад касцёльных улад дазвол уступіць у законную супольнасць і ўсё жа, нягледзячы на гэта, 23 снежня ён пакінуў Харбін.

3 сакавіка 1938 г. айцец Антоній, накіроўваючы да законных улад Марыянскай Кангрэгацыі сваё прашэнне быць прынятым у іх супольнасць, выразна зазначыў, што вельмі хацеў бы адбыць навіцыят у Друйскім кляштары.

Ксёндз Ляшчэвіч прыехаў у Друю ўвесну 1938 г. Прадчуваючы рэальную пагрозу палітычных рэпрэсій над беларускімі святарамі, айцец Антоній выехаў у марыянскі законны дом у Вільні, дзе сустрэўся з генералам ордэна айцом Цікотам, які параіў новаму кандыдату адбыць навіцыят у Скурцы, што каля Седльцаў у Польшчы. Айцец Ляшчэвіч прыехаў туды 27 мая.

7 чэрвеня айцец Антоній распачаў свой навіцыят. Нягледзячы на тое, што новік Ляшчэвіч меў за сабою ўжо 24 гады святарскай працы, час яго падрыхтоўкі да законных шлюбаў праходзіў без прывілеяў. Зрэшты, айцец Антоній працягваў выконваць свой святарскі абавязак, дапамагаючы святарам спавядаць вернікаў у мясцовым парафіяльным касцёле.

13 красавіка 1939 г. кляштарная супольнасць у Скурцы мела адносна незвычайную ўрачыстасць: новік Антоній Ляшчэвіч адзначаў 25-годдзе сваёй святарскай службы. Гэта падзея згадваецца ў хроніцы навіцыяту:

13 чэрвеня, у дзень свайго апекуна — святога Антонія з Падуі — айцец Ляшчэвіч склаў свае першыя законныя шлюбы. Прабыўшы ў Скурцы яшчэ два месяцы, 24 жніўня ён, ужо як марыянін, вырушыў у Друю.

У Друі, акрамя душпастырскай службы, Антоній Ляшчэвіч выкладаў у гімназіі рускую мову, але паспеў рабіць гэта толькі некалькі тыдняў: у другой палове верасня Друю занялі савецкія войскі, адразу канфіскаваўшы жывёлу, збожжа і працоўны інвентар у кляштары. У снежні савецкая ўлада зачыніла Друйскую гімназію. Вясною 1940 г. марыянскі кляштар пазбавілі права на зямельную ўласнасць, аднак марыяне і сёстры-еўхарысткі пакуль заставаліся ў сваіх законных дамах.

Сітуацыя змянілася з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны: і для савецкіх, і для нямецкіх улад праблемы рэлігіі сышлі на другі план, саступіўшы месцы штодзённым ваенным клопатам. Такім чынам, марыяне змаглі ўзнавіць у новым маштабе сваю амаль прыпыненую місію.

Місія ў Росіцы

Нягледзячы на тэрытарыяльную блізкасць да Друі, Росіца не ўваходзіла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе рэлігійнае жыццё каталікоў не парушалася ніякімі пераследамі, але заставалася ў складзе БССР, на тэрыторыі якой жорсткі пераслед рэлігіі пачаўся амаль што адразу з усталяваннем на Беларусі савецкай улады. Каб вырашыць балючыя праблемы тых жыхароў БССР, якія, хоць і былі прыгнечаны трагедыяй страшнай вайны, але намагаліся ўзнавіць сваю сувязь з Богам і Царквой, восенню 1941 г. айцы-марыяне і сёстры-еўхарысткі пачалі рыхтавацца да місіі. У верасні 1941 г. 4 сястры з Друйскага кляштара выправіліся за былую савецка-польскую мяжу. У тую ж самую восень пытанне аб місіях ва Усходняй Беларусі было ўзгоднена з тагачасным Віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім, які і блаславіў марыян і сясцёр-еўхарыстак на працу.

Першая Святая Імша ў Росіцы пасля доўгага перапынку адбылася яшчэ да прыезду туды місіянераў з Друі. У самым пачатку вайны нейкі час там працаваў ксёндз Гайлевіч. У лістападзе туды прыехаў з сёстрамі-еўхарысткамі айцец Ляшчэвіч.

На момант прыезду ў Росіцу айца Антонія з неараманскага касцёла зрабілі вясковы клуб, яго вежы знеслі, а званы аддалі мясцоваму калгасу. У вёсцы была спустошана таксама і праваслаўная царква.

Паступова да айца Ляшчэвіча далучыліся іншыя марыяне: айцец Фелікс Чачот, айцец Уладзіслаў Лашэўскі і клерык Генрых Тамашэўскі. З роднага Друйскага кляштара сясцёр-еўхарыстак на місіі таксама выехалі сёстры Ядвіга Віршута, К. Угарэнка, Р. Марцілёнак, А. Прытыцкая, Лоўкіс, Э. Варонька, Е. Трубіла, А. Мароз, П. Латышкевіч, А. Пяткун, М. Ясінская і іншыя.

Акрамя Росіцы, місіянеры працавалі ў вёсках Зашчырын, Замошша, Асвея, Баліны і іншых, аднак менавіта Росіца была асноўным місійным пунктам. Матэрыяльна росіцкія місіі падтрымлівалі друйскія законнікі: тагачасны аканом Друйскага кляштара брат Люцыян Паўлік узяў на сябе клопат пра рэгулярнае харчовае і матэрыяльнае забеспячэнне Росіцы.