thumb|right|Размяшчэнне цэркваў, уключаных у спіс Сусветнай спадчыны Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які аб'ядноўвае восем драўляных цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Марамурэш у Карпатах у Румыніі. Усе гэтыя цэрквы праваслаўныя, і ўсе былі пабудаваны ў XVII і XVIII стагоддзях, але яны некалькі адрозніваюцца архітэктурным стылем і даюць уяўленне аб традыцыях драўлянага дойлідства ў Паўднёвых Карпатах. Для ўсіх цэркваў характэрны высокія званіцы з заходняга боку.

У Марамурэшы існавала і існуе бесперапынная традыцыя драўлянай архітэктуры прынамсі з XVIII стагоддзя. Будаўніцтва вялося з бярвення. У наш час у румынскай частцы Марамурэша захаваліся 42 драўляныя цэрквы, каля траціны з ліку пабудаваных у XVII—XVIII стагоддзях.

У аб'ект уключаны:

№ Выява Назва Месца Час 904-001 80px 1711 904-002 80px 1643 904-003 80px 1770 904-004 80px Раства-Багародзіцкая царква на пагорку XVIII ст. 904-005 80px 1796/1798 904-006 80px 1604 904-007 80px Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла 1663 904-008 80px 1766

Зноскі

Спасылкі

Alexandru Babos, Tracing a Sacred Building Tradition. Wooden Churches, Carpenters and Founders in Maramures until the Turn of the 18th Century

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Румыніі Катэгорыя:Драўляныя храмы Катэгорыя:Храмы Румыніі Катэгорыя:Марамурэш