Аляксандр Віктаравіч Ждановіч (, , БССР) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»Маляваныч в детстве мечтал стать милиционером Наталля Явід, «Вечерний Минск» 10 верасня 2004Александр Жданович: «В жизни я — Маляваныч!» Жан Содэль, «Вечерний Минск», № 192—193 (11164-11165) 1 верасня 2006.
Біяграфія У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 года вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»Вечерний сказочник Ірына Завадская, «Советская Белоруссия», № 244 (22154) 24 снежня 2004. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасля арышту ў лістападзе 2020 г. Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»nashaniva.by.
Сям'я Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатра лялек. Маюць двух сыноўДва имени — одно лицо Анатоль Смольскі, «Белорусская Деловая Газета», № 1476 2 лістапада 2004.
Фільмаграфія 1982 — Купальская ноч — Васілёк 1989 — Высокая кроў 1991 — Запісы маладога ўрача — жаніх 1992 — Белыя адзежы 1993 — Не хочу жаніцца! 1993 — Хачу ў Амерыку 1996 — З пеклаў у пекла 1996 — Птушкі бяз гнёздаў 1998 — Прывітанне ад Чарлі-трубача 1998 — Забіць ліцадзея 1999 — Пракляты ўтульны дом 1999 — Паскораная дапамога 1999 — Рэйнджар з атамнай зоны 1999 — Каменска-1 — Лыкаў 2004 — Мужчыны не плачуць 2004 — На бязымянная вышыні 2005 — Глыбокая Плынь 2005 — Прызванне — Кураў 2006 — Выклік-2 — Курдзюмаў 2006 — Спакуса — Вадзім Нявінны 2009 — Суд 2009 — Тэрарыстка Іванова — Валодзя Дзеравянка — Жураў 2 — Дырэктар 2010 — Помста — Галоўурач псіхлячэбніцы 2010 — Псеўданім «Албанец» 3 — У ракі два берагі — Шухаеў
Цікавыя факты Прытрымліваецца царкоўных пастоў, лёгка адмаўляецца ад мяса. Як сам кажа, таму гэткі худы. Займаецца маляваннем. На сваё 40-годдзе арганізаваў выстаўку сваіх малюнкаў супольна з дзіцячымі, дасланымі на «Калыханку».
Спасылкі Жыццяпіс на Кіна-тэатр.ру
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся 24 чэрвеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Калыханка