Даўгінаўскі ідал — скульптурная выява жаночага божаства, які знаходзіўся да 1986 года паміж вёскамі Даўгінава і Жары Вілейскага раёна. Захоўваўся ў Музеі валуноў у Мінску, а цяпер выстаўлены ў будынку Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Апісанне Ідал крыжападобнай формы, высечаны з шэрага гнейсавага валуна злёгку кранутага выветрываннем, ўяўляе стылізаваную выяву жанчыны. Даўгінаўскі ідал мае вышыню 173 см і размах 107 см, пры гэтым у таўшчыня яго складае ўсяго каля 20—25 см. Верхні канец сваёй круглявасцю нагадвае галаву, папярочнікі падобныя на растаўленыя рукі. На іх узроўні ў сярэдзіне знаходзяцца два невялічкія выступы — грудзі. Яны трохі абабітыя з такім разлікам, каб замяніць іх невялікімі крыжовымі знакамі. Трохі ніжэй, на ўзроўні жывата, знаходзіцца яшчэ адна пукатая фігура — дзіця. Яго форма паўтарае абрысы ўсёй скульптуры. Па ўсіх прыкметах гэта не крыж, а стод жаночага божаства. На «спіне» ідала высечаны чатыры чатырохканцовыя крыжы з перакладзінамі на канцах, што маюць ў народзе назвы «крыж крыжоў», «агнявы крыж», «крыж Мары». У Латгаліі Мару ўшаноўвалі як апякунку шлюбаў, вяселляўЗайкоўскі Э. Мара // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік. С. 304.. На гэтай падставе Э. Ляўкоў меркаваў, што гэты ідал быў прысвечаны аднаму з найстаражытных божастваў індаеўрапейцаў — Мары — багіні, якая апякала замагільны свет, спрыяла працягу роду, жанчынеЛяўкоў Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. С. 96-99. У беларускай фальклорнай традыцыі Мара дэградавала да персанажа ніжэйшай міфалогіі, была звязана з хтанічным светам і смерцю; ёй была характэрна юрлівасць, магла нарадзіць дзіця ад сувязі з смяротным мужчынам9 Зайкоўскі Э. Мара. С. 303..

Археолагі Я. Г. Звяруга і М. М. Чарняўскі мяркуюць, што ідал ёсць выявай Лады — багіні шлюбу і дабрабыту, альбо Мокашы — багіні ўрадлівасціЧарняўскі М. М., Звяруга, Я. Г. Каменная выява з-пад Даўгінава // Помнікі мастацкай культуры беларусаў: новыя даследаванні. Мінск, 1989. С. 168, але для гэтага няма дастатковых доказаў, прынамсі, нічога не вядома пра існаванне іх культаў на тэрыторыі Беларусі.

Спасылкі

ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Беларусі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Вілейскага раёна Катэгорыя:Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі Катэгорыя:Ідалы Беларусі Катэгорыя:Даўгінава