Бітва пад Маладзечнам адбылася  — года падчас Віленскай аперацыі Першай сусветнай вайны.

Перадумовы нямецкае камандаванне, узмацніўшы сваю 10-ую армію рэзервамі, пачало наступленне на Свянцяны, у стык 5-ай (генерал Плевэ) і 10-ай расійскім арміям (генерал Радкевіч). Гэтыя падзеі атрымалі назву Свянцянскага прарыву. З поўначы і поўдня 10-ую нямецкую армію падтрымлівалі Нёманская і 8-я арміі. нямецкім войскам удалося прарваць расійскую абарону на поўнач ад Вількаміра. У прарыў была кінута кавалерыйская група генерала Гарнье (4 кавалерыйскія дывізіі, яшчэ 2 прыбылі пазней), якая адкінула расійскую конніцу і накіравалася ў расійскія тылы.

Бітва нямецкія войскі занялі Вілейку і падышлі да Маладзечна. Перадавыя конныя раз'езды немцаў паглыбіліся на ўсход ад Мінска і дашлі да ракі Бярэзіны, у раёне Барысава, дзе перарэзалі тракт Мінск — Смаленск. Аднак нямецкая конніца, пазбаўленая падтрымкі пяхоты і артылерыі, спыніла сваё наступленне, і яна была спынена часткамі зноў сфарміраванай 2-й расійскай арміяй. Пад Маладзечнам пачаліся зацятыя баі. У канцы верасня нямецкая конніца рушыла на прарыў, ёй удалося разарваць лінію абароны рускіх, але пад самым Маладзечнам яна была спынена, пасля чаго расійскае войска, карыстаючыся значнай колькаснай перавагай, нанесла па нямецкіх пазіцыях контраўдар, разграміла нямецкую кавалерыю і выйшла да возера Нарач.

Наступствы Да Свянцянскі прарыў быў ліквідаваны, і фронт стабілізаваўся на лініі возера Дрысвяты — возера Нарач — Смаргонь — Пінск — Дубна — Цярнопаль.

Катэгорыя:Гісторыя Маладзечна Катэгорыя:1915 год у Беларусі Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Маладзечна, 1915