Неймар да Сілва Сантус Жуніяр (; нар. , Можы-дас-Крузіс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Хіляль» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Алімпійскі чэмпіён 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Вылучаецца выдатным дрыблінгам.

Клубная кар’ера

«Сантус»

Неймар з’яўляецца выхаванцам клуба «Сантус», куды патрапіў у 1999 годзеNeymar — O Menino da Vila . planotatico.com. Ужо ў самым юным узросце, яшчэ нават не дэбютаваўшы ў асноўным складзе клуба, Неймар прыцягнуў да сябе ўвагу самых разнастайных еўрапейскіх клубаў, у тым ліку «Манчэстэр Сіці», «Рэала», «Арсенала», «Барселоны», «Чэлсі» і «Мілана», якія з дапамогай скаўтаў назіралі за яго гульнёй у моладзевым першынстве Сан-Паўлу, у якім нападнік вырабіў фурор, атрымаўшы мянушку «Новы Рабінья» дзякуючы манеры дрыблінгу, падобнай са знакамітым форвардам.

У 2008 годзе Неймар падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Сантусам», разлічаны да 2014 года, з велізарнай сумай адчэпных, якія адразу палохалі многіх патэнцыйных пакупнікоў. 7 сакавіка 2009 года Неймар дэбютаваў у асноўным складзе «Сантуса» ў матчы супраць «Оэстэ»Na estréia de Neymar, Santos derrota Oeste . Esportes Terra. Праз тыдзень у матчы супраць «Можы-Мірын» форвард забіў свой першы мяч у асноўным складзе клуба. 24 сакавіка 2009 года стала вядома, што ў паслугах Неймара зацікаўлены маскоўскі ЦСКАЦСКА хочет подписать «нового Робиньо» . championat.ru. Пазней Неймарам ушчыльную зацікавіўся «Мілан». Увесну 2010 года Неймар выйграў свой першы трафей на дарослым узроўні, стаўшы чэмпіёнам штата Сан-Паўлу ў складзе «Сантуса», таксама ён быў названы найлепшым іграком турніраMeninos da Vila comandam a festa de encerramento do Paulistão 2010 . Globo Esporte. У канцы 2010 года ігрок аказаўся датычны некалькіх скандальных гісторый.

У чэрвені 2011 года Неймар у складзе «Сантуса» атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс, забіўшы адзін з двух мячоў у фіналеСовесть Неймара чиста — можно ехать в Европу! championat.com. За гэта ён быў названы найлепшым іграком турніруНеймар признан лучшим игроком Кубка Либертадорес — 2011. championat.com. Пасля заканчэння сезона 2011 года Неймар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату краіныНеймар признан лучшим игроком чемпионата Бразилии. championat.com, найлепшым іграком Паўднёвай АмерыкіНеймар признан «Королём футбола Америки». championat.com, а таксама ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Залаты мяч ФІФАНеймар: не разочарован что не получу «Золотой мяч». championat.com. 6 лютага 2012 года, зрабіўшы «дубль» у матчы супраць «Палмейраса», Неймар дасягнуў адзнакі ў 100 забітых мячоў на прафесійным узроўніНеймар забил 100-й гол в карьере. sports.ru.

«Барселона» 26 мая 2013 года іспанская «Барселона» на сваім афіцыйным сайце паведаміла аб пераходзе Неймара ў склад «сіне-гранатавых»Neymar da Silva to join FC Barcelona for the next five seasons. FCBarcelona.com. Дэталі ўгоды не былі аб’яўленыя, аднак паводле звестак спартыўнай газеты «Marca», каталонцы заплацілі за бразільскага форварда каля 50 млн еўра, а штогадовы заробак іграка будзе складаць 7 млн еўраНеймар подтвердил переход в «Барселону». EurosportНеймар стаў іграком «Барселоны». Наша Ніва. Пасля прыходу ў «Барселону» ў 2014 годзе Луіса Суарэса, той разам з Неймарам і Ліянелем Месі склалі атакуючае трыа каталонцаў, якое ў сезоне 2014/15 забіла 122 гола і дапамагло выйграць Лігу чэмпіёнаў.

«Пары Сен-Жэрмен» 3 жніўня 2017 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», выкупіўшы кантракт Неймара ў «Барселоны» за адступныя ў памеры 222 млн еўра, падпісаў пяцігадовае пагадненне з нападнікам«ПСЖ» объявил о пятилетнем контракте с Неймаром. by.tribuna.com. Трансфер Неймара, такім чынам, стаў найдаражэйшым у гісторыі, перасягнуўшы набыццё клубам «Манчэстэр Юнайтэд» паўабаронцы Поля Пагба ўлетку 2016 года.

«Аль-Хіляль» У жніўні 2023 года перайшоў у саудаўскі «Аль-Хіляль», падпісаўшы двухгадовы кантракт. Сума трансферу склала 90 млн еўра.

Міжнародная кар’ера У 2010 годзе Пеле запатрабаваў выклікаць у склад зборнай Бразіліі Неймара і яго аднаклубніка Ганса, каб тыя прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету 2010 годаПеле требует вызвать в сборную Неймара и Гансо . championat.ru. Неймар быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат свету, але не патрапіў нават у спіс запасных ігракоў зборнайРоналдиньо попал в список запасных футболистов сборной Бразилии . championat.ru. Прычынай нявыкліку іграка галоўны трэнер зборнай Бразіліі Дунга назваў недастатковы ўзрост футбалістаДунга: «Мне нужно побеждать сейчас, а не в 2014 года». sports.ru.

10 жніўня 2010 года Неймар дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай ЗША і ў гэтай жа гульні забіў першы мяч сваёй каманды, сустрэча ў выніку скончылася перамогай бразільцаў з лікам 2:0. У 2012 і 2016 гадах удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у складзе бразільскай зборнай, узяў адпаведна срэбра і золата.

Дасягненні «Сантус»: Чэмпіён штата Сан-Паўлу (3): 2010, 2011, 2012 Уладальнік Кубка Бразіліі: 2010 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2011 Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2012

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка Іспаніі (3): 2015, 2016, 2017 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2013 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2015 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2015

«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (5): 2018, 2019, 2020, 2022, 2023 Уладальнік Кубка Францыі (3): 2018, 2020, 2021 Уладальнік Кубка французскай лігі (2): 2018, 2020 Уладальнік Суперкубка Францыі (3): 2018, 2020, 2022

Бразілія: Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2013 Пераможца летніх Алімпійскіх гульняў: 2016

Асабістае жыццё Неймар з’яўляецца вернікам каталіцкай царквы і як мінімум раз на тыдзень наведвае царкву. Таксама футбаліст рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях. У 19-гадовым узросце Неймар стаў бацькам, яго сяброўка Караліна, якой на момант родаў было 17 гадоў, нарадзіла яму сына Давіда ЛукуNeymar ya es padre con 19 años. Marca.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сантус Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Хіляль Эр-Рыяд Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Бразіліі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года