Гэлтахт (ірл. Gaeltacht) — ірландская назва для рэгіёнаў, у якіх большая частка насельніцтва захоўвае ірландскую гэльскую мову (Gaeilge) ў паўсядзённых зносінах. Гэлтахты не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі Ірландыі, але іх статус вызначаны заканадаўча, і ўрад улічвае паказчыкі па гэлтахтах у сваіх справаздачах. Гэлтахты знаходзяцца пераважна на захадзе краіны.
У Шатландыі таксама існуюць гэлтахты (шатл. гэл. Gàidhealtachd), так могуць называцца высакагорныя раёны на поўначы, а таксама Гебрыдскія астравы, дзе захоўваецца шатландская гэльская мова. Гэлтахты ў Шатландыі адрозніваюцца ад ірландскіх тым, што іх статус юрыдычна не замацаваны.
Гісторыя
У 1541 Генрых VIII прыняў тытул караля Ірландыі, што стала пачаткам актыўнай англійскай каланізацыі вострава, да гэтага часу амаль усё насельніцтва Ірландыі было ірландскамоўным. Прыгнёт з боку англічан, рэлігійны пераслед прывялі ў 1598 да паўстання сярод ірландцаў, якое было задушана. У 1641—1652 гг. адбылося новае народнае паўстанне супраць англічан, якое было задушана Кромвелем з надзвычайнай жорсткасцю. У 1689—1690 гг. ірландцы зноў паўсталі пад сцягам звергнутага англійскага караля Якава II, але прайгралі. Вынікам удзелу ірландцаў у паўстаннях сталіся канфіскацыі маёмасці, якія прывялі да таго, што амаль уся зямельная ўласнасць на востраве перайшла ў рукі англічан, ірландцы ж зрабіліся амаль выключна арандатарамі, працоўнымі і сялянамі.
Моўная сітуацыя пачынае мяняцца ў выніку таго, што ўся ўлада ў Ірландыі засяродзілася ў руках англічан. Англійская мова стала мовай ўрада і гандлю, у той час як ірландская заставалася мовай простых людзей і стала асацыявацца з беднасцю і сацыяльнымі праблемамі.
У выніку канцэнтрацыі ўлады ў руках англічан, страты земляў і таго, што ірландская мова паступова набывала непрэстыжны сацыяльны статус, доля ірландскамоўных скарацілася з амаль 100 % у пачатку XVI ст. да 45 % у сярэдзіне XVIII ст. і да 30 % перад пачаткам Вялікага голаду (1845—1849 гг.), які прывёў да звышвысокай смяротнасці і эміграцыі ў ірландскамоўных рэгіёнах. Насельніцтва гэтых рэгіёнаў скарацілася ў 40-х гадах XIX ст. на 20 — 30 %, а доля ірландскамоўных у 1861 годзе ўпала да 24 %.
Нягледзячы на тое, што ў 1900 годзе ірландская мова ўводзіцца ў якасці факультатыўнага прадмета, пачынаюць з'яўляцца ірландскамоўныя СМІ, перапіс, які адбыўся ў 1911 зафіксаваў памяншэнне колькасці асоб, якія валодалі ірландскай. Так, у правінцыі Конахт працэнт такіх асоб паменшыўся з 44,6 % ў 1881 годзе да 31,9 %, у правінцыі Манстэр з 33,5 % у 1881 да 20,4 %. Увогуле, у Ірландыі (без Ольстэра) да 1926 году колькасць ірландскамоўных скарацілася да 18 %. Найлепш ірландская мова захоўвалася ў аддаленых заходніх раёнах Ірландыі, асабліва на астравах.
Узнікненне і развіццё гэлтахтаў
Пасля абвяшчэння фармальнай незалежнасці Ірландыі ў 1922 годзе (Ірландская Свабодная дзяржава) пачалося вызначэнне межаў: ставілася за мэту удакладніць тыя вобласці, дзе насельніцтва яшчэ размаўляла на ірландскай, і правесці выразныя межы паміж гэтымі рэгіёнамі і рэгіёнамі, якія ўжо перайшлі на англійскую. Ірландскамоўныя вобласці падзяляліся на так званыя рэальныя гэлтахты (ірл. fíor-Ghaeltachtaí), і рэгіёны, дзе па-ірландску размаўляла меншасць — змешаныя гэлтахты (ірл. breac-Ghaeltachtaí).
Справаздача першай Камісіі па гэлтахтах (ірл. Coimisiún na Gaeltachta) з'явіўся ў 1926 годзе. Згодна з ім гэлтахтамі прапаноўвалася аб'явіць ўсе раёны, дзе на ірландскай мове размаўляе больш за 25 % насельніцтва. У выніку ў Свабодным дзяржаве былі створаны гэлтахты ў 15 з 26 графстваў. У гэты час у Паўночнай Ірландыі ўрад адмоўна ставіўся да ірландскай мовы, і не прымаў ніякіх мер па яе падтрыманні і развіцці.
Другая камісія была створана ў пачатку 1950-х гадоў. Яна рэкамендавала перагледзець межы гэлтахтаў і выключыць з іх ліку шэраг раёнаў, дзе ірландская мова знікла або яе пазіцыі значна аслабелі. У выніку былі вызначаныя межы гэлтахтаў ў сямі графствах (Данегол, Голуэй, Майо, Керы, Корк і Уотэрфорд), якія з тых часоў зведалі толькі нязначныя змены: былі дададзеныя раёны Клахана і Брэнана (у Керы), частка Заходняга Мускеры (Корк) і Бале-Гіб і Рах-Карнь ў графстве Міт.
Трэцяя камісія у сваёй справаздачы прапанавала падзяліць гэлтахты на тры катэгорыі ў залежнасці ад становішча ірландскага мовы і засяродзіць намаганні ўрада на тым, каб падтрымліваць яго ў першую чаргу ў раёнах класа А, дзе мова мае найбольш моцныя пазіцыі, аднак урад адпрэчыў гэтую ідэю.
Геаграфія гэлтахтаў
Тэрыторыі сучасных гэлтахтаў гістарычна пацярпелі ад масавай эміграцыі. Развіццё гэтых тэрыторый стрымлівалася размяшчэннем на краі выспы, а таксама непладароднымі глебамі, што не дазваляла займацца сельскай гаспадаркай.
У наступнай табліцы пералічаныя гэлтахты, у якіх прынамсі 40 % насельніцтва размаўляе на ірландскай мове штодня. Некаторыя вобласці могуць складацца з некалькі вёсак, напрыклад, вобласць Аран складаецца з трох астравоў: Інішмор, Інішмаан і Інішыр. ГрафстваАнглійская назваІрландская назваНасельніцтваКолькасць ірландскамоўных Данегол Altnapeaste 188 55 % Annagry 2235 55 % Arranmore 529 62 % Crovehy 161 53 %Cloghan 514 41 % Bloody Foreland 1326 83 % Dunlewey 695 76 % Falcarragh 2168 44 % Fintown 316 57 % Gortahork 1599 81 % Graffy 209 52 % Gweedore 2651 77 % Teelin 726 41 % Майо Aughleam 921 46 % Carrowteige 356 64 % Finny 248 44 % Голуэй Aran Islands 1225 79 % Bothúna 963 74 % Camus 367 90 % Carna 798 81 % Carraroe 2294 83 % Cornamona 573 45 % Furbo 1239 43 % Derryrush 313 76 % Glentrasna 122 61 % Inverin 1362 83 % Kilkieran 619 87 % Lettermore 875 84 % Lettermullen 1288 89 % Rossaveal 1304 84 % Rosmuc 557 87 % Spiddal 1357 66 % Керы Ballyferriter 455 77 % Ballynagall/Ballydavid 508 75 % Brandon 168 48 % Kinard 318 45 % Cloghane 273 46 % Dunquin 159 72 % Feohanagh 462 78 % Glin 1496 44 % Marhin 276 56 % Minard 387 53 % Ventry 413 59 % Корк Ballingeary 542 46 % Ballyvourney 816 42 % Cape Clear Island 125 41 % Coolea 420 53 % Уотэрфорд Ring 1176 51 % Міт Rathcarne 401 56 %
Гэлтахт графства Голуэй і Гэлтахт горада Голуэй
Гэлтахт графства Голуэй (ірл.: Gaeltacht Chontae na Gaillimhe) і Гэлтахт горада Голуэй (ірл.: Gaeltacht Chathair na Gaillimhe) аб'ядноўваюць 48907 чалавек, што складае 47 % ад агульнай колькасці насельніцтва гэлтахтаў. Абодва гэлтахты ахопліваюць геаграфічную зону ў 1225 кв. км. (473 кв. міль), што адпавядае 26 % ад агульнай плошчы гэлтахтаў Ірландыі. Большасць ірландскамоўных размешчана ў рэгіёне Конемара. У горадзе Голуэй знаходзіцца ірландскамоўны тэатр Taibhdhearc na Gaillimhe.
Гэлтахт графства Данегол
Гэлтахт графства Данегол альбо Гэлтахт Цірканел (ірл.: Gaeltacht [Chontae] Dhún na nGall альбо Gaeltacht Thír Chonaill) мае насельніцтва 24744 чалавек (перапіс 2011 г.), што складае 25 % насельніцтва гэлтахтаў. Гэлтахт графства Данегол ахоплівае геаграфічны раён 1502 км кв. (580 кв. міль). Гэта складае 26 % плошчы гэлтахтаў Ірландыі. Тры акругі Na Rosa, Gaoth Dobhair і Cloch Cheannfhaola складаюць галоўны цэнтр насельніцтва гэлтахта графства Данегол. У гэлтахце пражывае больш чым 17132 ірландскамоўных, з іх 14500 у абласцях, дзе на ірландскай размаўляе 30-100 % насельніцтва і 2500 у абласцях, дзе на ірландскай размаўляе за 30 %. Гэлтахт графства Данегол ўяўляе цікавасць для студэнтаў з Паўночнай Ірландыі, якія вывучаюць ольстэрскі дыялект. Дыялект гэлтахта графства Данегол мае шмат агульных рыс з шатландскай гэльскай мовай, якія не відавочныя ў іншых ірландскіх дыялектах.
Гэлтахт графства Керы
Гэлтахт графства Керы (ірл.: Gaeltacht [Chontae] Chiarraí) складаецца з дзвюх частак — Gaeltacht Corca Dhuibhne (паўвостраў Дынгл) і Uíbh Ráthach (паўвостраў Айвераг). У гэлтахце жыве 8729 чалавек (з іх 6185 ірландскамоўных), што складае 9 % ад агульнай колькасці насельніцтва гэлтахтаў. Гэлтахт графства Керы ахоплівае геаграфічную зону 642 кв. км. (248 кв. міль), што складае 9 % ад агульнай плошчы гэлтахтаў Ірландыі.
Гэлтахт графства Корк
Гэлтахт графства Корк (ірл.: Gaeltacht [Chontae] Chorcaí) складаецца з дзвюх частак — Múscraí і Oilean Chléire. Múscraí Gaeltacht з насельніцтвам 3895 чалавек (2951 ірландскамоўных) і складае 4 % ад агульнай колькасці насельніцтва гэлтахта графства Корк. Гэлтахт ахоплівае геаграфічную зону 262 квадратных кіламетраў (101 квадратную мілю). Гэта складае 6 % ад агульнай плошчы гэлтахтаў Ірландыі. Найбольш буйнымі населенымі пунктамі Múscraí з'яўляюцца вёскі Baile Mhic Íre, Baile Bhuirne і Béal Átha an Ghaorthaidh.
Гэлтахт графства Майо
Гэлтахт графства Майо (ірл.: Gaeltacht [Chontae] Mhaigh Ео) па стане на 2011 мае агульнае насельніцтва ў 10886 чалавек, што складае 11,5 % ад агульнай колькасці насельніцтва гэлтахтаў. Гэлтахт графства Майо ахоплівае геаграфічную зону 905 кв. км. (349 кв. міль), што складае 19 % ад агульнай плошчы гэлтахтаў Ірландыі. Гэлтахт ўключае ў сябе тры розныя тэрыторыі — Iorrais, Acaill і Tuar Mhic Éadaigh. Галоўным горадам з'яўляецца Béal an Mhuirthead. У гэлтахце ёсць 6667 ірландскамоўных, з іх 4000 жыве ў раёнах, дзе на гэтай мове размаўляе 30-100 % насельніцтва і 2500 жывуць у раёнах, дзе на ёй размаўляюць менш за 30 %.
Гэлтахт графства Міт
Гэлтахт графства Міт (ірл.: Gaeltacht [Chontae] na Mí) з'яўляецца самым маленькім з гэлтахтаў і складаецца з дзвюх вёсак: Ráth Cairn і Baile Ghib. Асноўны гарадскі цэнтр у рэгіёне — Наван з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек, які знаходзіцца у 8 км (5 міль) ад Baile Ghib. Насельніцтва гэлтахта складае 1771 чалавек — гэта 2 % ад агульнай колькасці насельніцтва гэлтахтаў. Гэлтахт графства Міт ахоплівае геаграфічную зону 44 кв. км. (17 кв. міль), што складае 1 % ад агульнай плошчы гэлтахтаў Ірландыі.
Гісторыя гэлтахта графства Міт адрозніваецца ад іншых ірландскамоўных рэгіёнаў краіны. Вёскі Baile Ghib і Ráth Cairn з'яўляюцца абшчынамі перасяленцаў. Вёска Ráth Cairn была заснаваная ў 1935 годзе, калі 41 сям'я з Заходняга Голуэя пасяліліся на землях, раней набытых ірландскай зямельнай камісіяй. Кожны атрымаў 9 га (22 акраў) на ферму. Вёска Baile Ghib (раней Gibbstown) утварылася такім жа чынам у 1937 годзе, разам з Baile Ailin (раней Allenstown). Але ў першыя ж гады значная частка людзей вярнулася ў Голуэй альбо эмігравала, але ірландскамоўных засталося дастаткова для таго, каб Baile Ghib і Ráth Cairn атрымалі статус гэлтахта ў 1967 годзе. Першапачатковая мэта па распаўсюджванні ірландскай мовы не мела поспеху, і каланістам прыйшлося стаць двухмоўнымі.
Гэлтахт графства Уотэрфорд
Гэлтахт графства Уотэрфорд (ірл.: Gaeltacht [Chontae] Phort Láirge, Gaeltacht na nDéise) знаходзіцца ў дзесяці кіламетрах на захад ад Дангарвана. Гэлтахт уключае прыходы Rinn Ua gCuanach і An Sean Phobal, дзе пражывае 1784 чалавек (з іх 1271 ірландскамоўныя), што складае 2 % ад агульнай колькасці насельніцтва гэлтахтаў. Гэлтахт графства Уотэрфорд ахоплівае геаграфічную зону ў 62 кв. км. (24 кв.міль), што адпавядае 1 % ад агульнай плошчы гэлтахтаў Ірландыі.
Упраўленне гэлтахтамі. СМІ ў гэлтахтах
Дэпартамент па справах супольнасці, сельскіх справах і справах гэлтахтаў (англ. The Department of Community, Rural and Gaeltacht Affairs) пад кіраўніцтвам міністра адказвае за агульную палітыку ўрада Ірландыі адносна гэлтахтаў і кантралюе працу Údarás na Gaeltachta і іншых органаў . Радыёстанцыя RTÉ Raidió na Gaeltachta абслугоўвае гэлтахты і ірландскамоўных увогуле. TG4 — тэлевізійная станцыя, якая арыентавана на садзейнічанне ірландскай мове і знаходзіцца ў графстве Голуэй.
Сацыялінгвістычнай сітуацыя ў гэлтахтах
Да пачатку 70-х гадоў XX ст. ірландская была мовай большасці ў 30 % суполак гэлтахтаў, у той час як у 25 % амаль цалкам пераважала ангельская. У астатніх (45 %) двухмоўных суполках назіраўся паступовы пераход да ангельскай. Сучасная моўная сітуацыя ў гэлтахтах таксама адрозніваецца. Па выніках перапісу 2002 года вылучаюцца розныя катэгорыі гэлтахтаў, у залежнасці ад узроўню распаўсюджвання ірландскай.