Васіле Лупу ; 1595—1661, ) — гаспадар Малдовы ў 1634—1653 гадах.
Біяграфія Паводле паходжання Албанец. Рабіў захады па аднаўленні самастойнасці Малдаўскага княства ад Асманскай імперыі, развіцці эканомікі і культуры. Зрынуты з трона Георгіем Стэфанам, стаўленнікам туркаў. Памёр у зняволенні ў Стамбуле.
Падтрымліваў сталыя кантакты з кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілам, з яго дапамогай у 1640 годзе адкрыў у Ясах Славяна-Грэка-Лацінскую акадэмію, у якой працавалі і выхадцы з Беларусі (І. Іяўлевіч, І. Собаль і іншыя). У 1643 годзе па яго ініцыятыве друкар з Вільні Самуіл Рагаля арганізаваў першую ў Малдове друкарню. У 1645 годзе пры пасрэдніцтве Магілы і трансільванскага князя Дзьёрдзя I Ракацы быў заключаны шлюб Януша Радзівіла, галавы кальвіністаў Рэчы Паспалітай і «сепаратысцкай» партыі ў ВКЛ, з дачкой Марыяй. Мітрапаліт Магіла асабіста здзейсніў праваслаўны абрад вянчання, гэтай падзеі было прысвечана некалькі друкаваных твораў, паколькі меркавалася, што яна паспрыяе ўмацаванню саюзу паміж праваслаўнымі, кальвіністамі і іншымі «дысідэнтамі» Рэчы Паспалітай. Радзівіл, разлічваючы выкарыстаць саюз з Малдовай і Трансільваніяй для правядзення незалежнай знешняй палітыкі ў інтарэсах Літвы, у 1645—1646 двойчы асабіста наведваў Лупу ў Малдове. У поўнай меры планы Радзівіла не былі рэалізаваны, але саюз з Лупу адыграў пэўную ролю ў стрыманні гегеманісцкіх памкненняў Багдана Хмяльніцкага пад час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў.
Крыніцы
Літаратура Алесь Белы // Kotlubaj E. Zycie Janusza Radziwilla. Wilno, 1859. Исаевич Я. Д. Преемники первопечатника. М., 1981. Голенченко Г. Я. Новые материалы по истории культурных связей Белоруссии с Россией и Украиной // Книга в Белоруссии: книговедение, источники, библиография. Вып. 2. Мн., 1983. Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества. Кишинев, 1987. с. 202—205. Сачанка Б. «Здраднік» // ЛіМ, № 28. 1990.
Спасылкі
Арыгінальны артыкул
Катэгорыя:Гаспадары малдаўскія