Князь Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына (, 9 сакавіка 1900, Турын — 29 студзеня 1948, Буэнас-Айрэс), пазней кароль Харватыі Таміслаў II і 4-й герцаг Аосцкі — прынц італьянскага каралеўскага Савойскага дому.

Біяграфія Айманэ дзі Тарына нарадзіўся ў Турыне. Ён быў другім сынам прынца Эмануэля Філіберта, 2-га герцага Аосцкага (сын Амадэя I, караля Іспаніі, і прынцэсы Марыі Віторыі) і прынцэсы Алены (дачка прынца Філіпа Арлеанскага, графа Парыжскага і інфанты Марыі Ісабель Іспанскай). Яго прадзедам быў кароль Італіі Віктар Эмануіл II.

22 верасня 1904 года стаў пажыццёвым герцагам Спалецкім.

1 ліпеня 1939 года, у Фларэнцыі, князь Айманэ ажаніўся з прынцэсай Ірэнай, дачкой караля Грэцыі, Канстанціна I і прынцэсы Сафіі Прускай. 27 верасня 1943 года ў іх нарадзіўся сын — князь Амедэа, 5-ы герцаг Аосцкі.

18 мая 1941 года князь Айманэ, пад імем Таміслаў II, быў абвешчаны каралём марыянетачнай Незалежнай дзяржавы Харватыя, створанай пры падтрымцы Італіі і Германіі на большай частцы тэрыторыі сучасных Харватыі і Босніі і Герцагавіны. Роля Таміслава II у новай дзяржаве была чыста сімвалічнай; уся рэальная ўлада знаходзілася ў руках харвацкага руху ўсташаў і яго лідара Антэ Павеліча. Манарх так ні разу і не наведаў тэрыторыю НДХ. У верасні 1943 года Італія выйшла вайны, у сувязі з чым Таміслаў II адрокся ад прастола і манархія была скасавана.

Князь Аймонэ 3 сакавіка 1942 года, пасля смерці свайго брата, князя Амедэа (сканаў у брытанскім палоне ў Афрыцы), стаў 4-м герцагам Аосцскім.

Герцагскі тытул д`Аоста атрымаў у спадчыну яго сын Амедэа, які нарадзіўся незадоўга да адрачэння бацькі ад харвацкай кароны. У наш час Амедэа таксама прэтэндуе на вяршэнства ў Савойскім доме і з 2006 года тытулуе сябе герцагам Савойскім.

Узнагароды Кавалер Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа Савойскага Ваеннага ордэна Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер Савойскага грамадзянскага ордэна Іншыя ўзнагароды

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Каралі харвацкія Катэгорыя:Герцагі аосцскія