Мітрыдат VI Яўпатар Дыяніс або Мітрыдат Вялікі (132 — 63 да н.э.) — цар пантыйскі (120—63 да н.э.).

Сын Мітрыдата V і ўнук Мітрыдата IV. Быў ярым праціўнікам Рыма; з 89 да н.э. правёў супраць Рыма тры вайны. У час трэцяй вайны, калі пацярпеў канчатковае паражэнне, загадаў кельцкаму найміту забіць сябе.

Мітрыдат лічыў сябе збаўцам грэчаскага свету ад рымскага панавання, Гераклам, які вызваляе свет ад ліха (на рэльефе з Пергама ён выяўлены ў вобразе Геракла, які вызваляе Праметэя). Але гісторыкі адзначаюць, што яго метады былі варварскімі (: Першая пантыйская вайна і інш.), і ў сваёй існасці ён быў «элінам» толькі павярхоўна.

Рэшткі статуі Мітрыдата ў вобразе Геракла захоўваюцца ў Луўры, існуе таксама бронзавая статуэтка (захоўваецца ў Неапалі). Абедзве, відаць, паказваюць Мітрыдата ў перыяд яго панавання ў Пергаме (88—85 да н.э.).

Бацька Арыярата IX.

Пліній Старэйшы апісвае вядомых паліглотаў свайго часу і згадвае сярод іх Мітрыдата. Згодна з Плініям, ён валодаў мовамі ўсіх дваццаці двух народаў, над якімі валадарыў«Мітрыдат, цар над дваццаццю двума народамі, не толькі чыніў ім суды на дваццаці ж дзвюх мовах, але і размаўляў на іх — без патрэбы ў перакладчыках». Пліній Старэйшы, Натуральная гісторыя, VII, 24..

Гл. таксама Понт Пантыйскае царства Баспорская дзяржава Старажытны Рым

Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі I стагоддзя да н.э. Катэгорыя:цары пантыйскія Катэгорыя:Ворагі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Манархі-самазабойцы