Эпулоны () — члены адной з чатырох галоўных рымскіх жрэцкіх калегійДыён Касій. Рымская гісторыя, LIII, 1 і LVIII, 12: тэкст на старажытнагрэчаскай, англійскай і рускайПліній Малодшы, Лісты, X, 3.
Калегія эпулонаў была заснавана ў 196 годзе да н.э. згодна з прапановай трыбуна Гая Ліцынія Лукула для правядзення свяшчэнных піроў у гонар трох капіталійскіх багоў (), што раней было абавязкам пантыфікаўCic. De Orat. III. 19, De Harusp. Respons. 10Секст Пампей Фест. Аб значэнні слоў(De verborum significatu), s. v. Epolons, але і пасля стварэння калегіі пантыфікі мелі права ўзяць падрыхтоўку да піра на сябе.
Членства ў каленіі было дазволена і плябеям і было сумяшчальна з іншымі грамадскімі пасадамі. Эпулоны насілі тогу з пурпуровай прошвай ().
Пір спраўляўся ў гонар Юпітэра ()Epulum Jovis, Валерый Максім. Памятныя дзеянні і выказванні, II, 1, 2: тэкст на лацінскай мовеGell. XII. 8 Юноны і Мінервы, статуі якіх націралі цыбуляй і намазвалі сурыкам, прычым Юпіцера клалі на ложак (), а Юнону і Мінерву — садзілі на трон (). Валасы названых багоў павінны былі быць завітымі. У свяце прыймаў удзел сенат у поўным складзе. Былі і іншыя ахвярапрынашэнні, у выпадку якіх сенат прымяняў сваё права удзела ў грамадскім абедзе (jus publice epulandi). Пазней усталяваўся звычай грамадскіх піроў пасля заканчэння ўсіх гульняў, якія рабіліся як прыватнымі асобамі, так і магістратамі. У падобных пірах прыймаў удзел весь народ, прычым сенат спраўляў урачыстасць на Капітоліі.
Сімвалам калегіі эпулонаў была чаша — патэра.
Першапачаткова эпулонаў было тры (), пазней іх колькасць была павялічана да сямі ( ці Septemviri Epulonum); пры Юліі Цэзары павялічана да дзесяці, але пасля яго смерці зной паменьшана да сямі.
Існаванне калегіі эпулонаў прасочваецца да канца IV стагоддзя.
Літаратура C. Bardt. Die Priester der vier grossen Collégien aus römisch-republicanischer Zeit , Берлін, 1871 Карл Ёахім Маркварт, Тэадор Момзен. Le Culte chez les Romains . т. IIб стар. 40 і наст., Парыж, 1890 (арыгінал — Handbuch der Römischen Altertümer , т. IV)
Спасылкі
Эпулоны — у Seyfert’s Dictionary of Classical Antiquites.
Катэгорыя:Жрацы Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытным Рыме