Лукашэ́нка — беларускае і ўкраінскае прозвішча. Паходзіць ад імя Лукаш. Вядомыя носьбіты:
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка (нар. 1954) — Прэзідэнт Беларусі (з 1994 года). Віктар Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 1975) — старэйшы сын Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Віктар Аўрамавіч Лукашэнка (1937—2022) — савецкі футбаліст, трэнер. Галіна Радзівонаўна Лукашэнка (нар. 1955) — жонка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 1980) — сын Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Меліса Лукашэнка (нар. 1967) — карэнная аўстралійская пісьменніца мастацкай літаратуры. Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 2004) — сын Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Фёдар Уладзіміравіч Лукашэнка (нар. 1974) — беларускі футбаліст.
Гл. таксама Лукашоў Лукашэвіч