Лахазва́ — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Шчара (басейн ракі Нёман).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 335 км². Пачынаецца каля вёсак Дзекалы і Дзеткавічы. Цячэ па лясістай мясцовасці, у вярхоўі праз возера Хаткі. Упадае ў Шчару за 2 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Падгорная.

Прытокі: БасіныБлакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1, Мшанка, Рыжоўка (справа); Дзеравянка, Жарабілаўка (злева). Ніжэй упадзення Дзеравянкі ў Лахазву, у маляўнічай мясцовасці знаходзіцца вадасховішча Гаць.

Каля ракі знаходзілася былая вёска Лахазва.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Баранавіцкага раёна

Катэгорыя:Прытокі Шчары