Музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі — музей, адкрыты 24 снежня 1982 года ў Магілёве як філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Размешчаны ў 2-павярховым мураваным асабняку, помніку архітэктуры XVII стагоддзя. Экспазіцыя музея знаёміць з жыццём і творчасцю беларускага мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Фонд музея налічвае 114 твораў жывапісу, 39 прадметаў этнаграфіі і побыту, 81 адзінку фотаматэрыялаў і інш. Агульная плошча музея 712 м², плошча экспазіцыйных памяшканняў 484 м².
З 15 красавіка 2013 года закрыты на капітальны рамонтНа рамонт музэю ў Магілёве пайшло амаль удвая больш, чым на Крэўскі замак і Каложу.
Экспазіцыя На першым паверсе прадстаўлена мемарыяльная частка экспазіцыі. Сярод экспанатаў: дакументы, фотаздымкі мастака і яго сям’і ў розныя гады жыцця, асабістыя рэчы: эцюднік, палітра, пэндзлі, паляўнічая стрэльба, мэбля і інш.
У музеі захоўваецца медаль, якім адзначана карціна мастака «Зімовы сон» на выстаўцы ў Барселоне ў 1911 г., дыпломы, віншавальныя адрасы буйнейшых майстроў выяўленчага мастацтва; выданні, прысвечаныя творчасці мастака. На другім паверсе змешчаны жывапісныя творы і эцюды мастака. У экспазіцыі прадстаўлены работы з выявамі помнікаў драўлянага дойлідства, памятных мясцін, звязаных з жыццём дзеячаў рускай гісторыі і культуры Л. Талстога, А. Пушкіна, П. Чайкоўскага і інш. Адно з цэнтральных месц займае твор Бялыніцкага-Бірулі «Беларусь. Зноў зацвіла вясна» (1947).
У мансардзе музея знаходзіцца выставачная зала, дзе адбываюцца выстаўкі выяўленчага мастацтва з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, Саюза мастакоў Беларусі, дзіцячай творчасці.
Гл. таксама Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі
Літаратура Бялыніцкага-Бірулі В. К. мемарыяльны музей // Музеі Беларусі=Музеи Беларуси : даведнік / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2008. — С. 153—155.
Катэгорыя:Музеі Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:Вітольд Бялыніцкі-Біруля Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:1982 год у Магілёве