Здзіслаў Сіцька (нар. 1939, в. Пашкоўцы, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча) — беларускі пісьменнік, перакладчык, журналіст. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі і культуры Беларусі, ВКЛ.

У 1974 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржаўным камітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газет «Наша слова», часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы). Рэдактар газеты «Гаспадар» (Баранавічы).

Творы

Кнігі Чалавек, які збіраў камяні: Ігнат Дамейка. — Мінск.: Тэхналогія, 2005. Утроп Літвы. — Смаленск: Новая школа, 2009. — 322 с. — 290 ас.

Пераклады Мае падарожжы / Ігнат Дамейка: [пераклад з польскай мовы Здзіслава Сіцько; прадмова Кастуся Цвіркі] — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002.

Артыкулы «…ясней ад перлаў і золата кароны» (да 750-годдзя каранацыі Міндоўга) // Беларускі гістарычны часопіс № 5, 2003.

Спасылкі Бітва за Літву працягваецца // Наша Ніва

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Постаці Баранавічаў