50px|злева Пяча́рка, шампіньё́н лясны́ (Agaricus arvensis) — від грыбоў роду шампіньён.

Апісанне Пладовае цела буйное. Капялюш тоўстамясісты, спярша акругла—званочкавы, з загорнутым краем і з прыватнай покрыўкай, пазней пуката—раскінуты або раскінуты, з невялікім шырокім бугарком або злёгку прыплясканы ў цэнтры, часам з хвалістым краем і з рэшткамі покрыўкі па краі; 8—20 см у дыяметры; белы або крэмавы, з узростам — з вохраным адценнем, марудна жаўцее ад дотыку; шаўкавісты, гладкі або пакрыты валакністымі жаўтаватымі ці бураватымі лускамі; пры сухім надвор'і часта растрэскваецца па краі.

Мякіш шчыльны, з узростам мякчэйшы, белы або жаўтаваты (у спелых грыбоў), саладкаваты. На зломе мякіш крыху жаўцее. Мае характэрны пах анісу або мігдалаў (асабліва ў маладых грыбоў).

thumb|Маладая пячарка Пласцінкі частыя, уздутыя, шырэйшыя да перыферыі, вольныя ля ножкі, 8—12 мм шырынёй, спярша белыя, шэравата—белаватыя, пазней шэравата—бураватыя, пасля гарчычныя, бура—фіялетавыя, бура—чакаладныя або амаль чорныя.

Ножка 6—10 см вышынёю, 1—1,5 см шырынёй, цыліндрычная, гладкая, пашыраная ці патоўшчаная да асновы; з буйным шырокім белым двухслойным кальцомМ. В. Горленко, М. А. Бондарева, Л. В. Гарибова, И. И. Сидорова, Т. П. Сизова. Грибы СССР. Москва, изд. Мысль, 1980 у верхняй траціне ножкі (ніжняе кальцо — карацейшае, з жаўтаватым краем, зубчастае); валакністая, у маладых грыбоў суцэльная, пазней — з вузкай паланінай (фистульная), лёгка аддзяляецца ад капялюшыку, з шматкападобным налётам у аснове; аднаго колеру з капялюшыкам, пры націсканні жаўцее. Мякіш у аснаванні ножкі не набывае жоўтага адцення.

Споравы парашок чорна—карычневы. Споры 7—9 x 4.5—6 мкм, яйкападобна-эліпсоідныя, гладкія, карычневыя. Хейлацыстыды танкасценныя, яйкападобныя, 11—26 x 9—18(21) мкм.

Колеравыя хімычныя рэакцыі: мякіш дае жоўтую афарбоўку з гідраксідам калію.

Распаўсюджанне thumb|Старая пячарка Шырока распаўсюджаны і шырока расце на глебе, у асноўным на адкрытай прасторы, парослай травой, — лугох, лясных палянах, уздоўж дарог, на вырубках, у садох і парках, радзей на пашах. Сустракаюцца як на роўнядзях, так і ў гарах. Пладовыя целы з'яўляюцца паасобку, групамі ці вялікімі групамі; часта ўтвараюць дугі і кольцы. Частка растуць побач з жыгучкай. Каля дрэваў редкія; вынятак складаюць яліныLincoff, Gary. The Audubon Society Field Guide to North American Mushrooms. Chanticleer Press: New York, 1981..

Сезон: з канца мая да сярэдзіны кастрычніка—лістапада.

Падобныя віды

Атрутныя . Адрозніваецца белымі пласцінкамі гіменафору, клубнепадобна-ўздутым аснаваннем ножкі, абкружаным вольвай, белым аднаслойным кальцом на ножцы і адсутнасцю характэрнага паху анісу. . Больш дробны від пячурыц; сустракаецца часта, асабліва ў пасадках белага гарошніку, з ліпеня да кастрычніка. Адрозніваецца непрыемным («аптэчным») пахам карболавай кіслаты. Пры надломе, асабліва па краі капялюшыку і ў аснаванні ножкі, мякіш хутка жаўцее.

Ядомыя Падобны з іншымі відамі шампіньёнаў (Agaricus silvicola, Agaricus campestris, Agaricus osecanus і інш.), аднак пераважна буйнейшы за астатніх. Найбольш падобная да яго , якая, аднак, расце ў яловых лясох, а не на адкрытых і светлых месцах.

Харчовыя якасці Ядомы. Смачны, далікатэсны грыб (3 катэгорыі), паводле смакавых якасцей — адзін з найлепшых сярод пячарак. Ядомы нават у сырым выглядзе«Грибы». Справочник. / пер. с итал. Ф.Двин — Москва: АСТ. Астрель, 2004. — 303 с (стр. 181).

Ужываецца рознымі спосабамі — свежым (па 10 хвілінах адварвання), салёным, марынаваным. Аднак здольны накопліваць кадм, медзь і іншыя цяжкія металы, што можа ўяўляюць небяспеку для здароўяRoyal Botanic Gardens, Kew .

Таксаномія Упершыню апісаны Якабам Крысціянам Шэферам у 1762 у Баварыі як Agaricus arvensis.

Праведзеныя ў 1999 годзе даследаванні дазволілі вылучыць унутры Agaricus arvensis два марфатыпы, якія, магчыма, прадстаўляюць асобныя віды. Прадстаўнікі першага марфатыпу на макрамарфалагічным узроўні адрозніваюцца светла-жоўтым капялюшыкам, які ў спелым выглядзе шырока—званочкавы; прадстаўнікі другога марфатыпу мяюць белыя капелюшы раскінута—выпуклай формыLeo Calvo-Bado, Ralph Noble, Mike Challen, Andreja Dobrovin-Pennington, and Tim Elliott. Sexuality and Genetic Identity in the Agaricus Section Arvenses 1 // 2000, American Society for Microbiology..

Літаратура Мир растений : в 7 т. / Под ред. академика А. Л. Тахтаджяна. Т.2. Слизевики. Грибы — 2—е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1991. — 475 с (Стр. 286). Аурел Дермек. Грибы. — Братислава: Словарт, 1989. — стр. 112—113. З. А. Клепина и Е. В. Клепина. Справочник грибника. — Москва: АСТ—ПРЕСС, 2006. — 256 с (стр. 99-100) «Грибы. Справочник—определитель. Более 120 видов» / Автор—составитель Н. Е. Макарова — Москва: АСТ, Минск: Харвест, 2005—320 с (стр. 252—253) «Грибы». Справочник. / пер. с итал. Ф.Двин — Москва: АСТ. Астрель, 2004. — 303 с (стр. 181) Лессо, Томас. Грибы. Определитель. / пер. с англ. — Москва: АСТ, 2007. — 304 с (стр. 157)

Спасылкі

Катэгорыя:Шампіньёнавыя Катэгорыя:Ядомыя грыбы