Дрыгавіцкая зямля () — адміністрацыйная адзінка першага ўзроўню Украінскай Народнай Рэспублікі. Адміністрацыйным цэнтрам быў горад Мазыр (). На захадзе межавала з Падляшшам (), на поўначы была дзяржаўная мяжа з Беларускай Народнай Рэспублікай, на ўсходзе — з Севершчынай (), на поўдні — з Чарнігаўшчынай (), Драўлянскай зямлёй (), Пагарыннем () і Валынню (). Большая частка тэрыторыі Дрыгавіцкай зямлі цяпер уваходзіць з склад Беларусі, а менавіта Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Паўднёва-заходняя частка — у склад Украіны, а менавіта часткі Ровенскай і Валынскай абласцей.

Стварэнне Зямля была створана паводле Закона «пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел УНР», прыняты 2-4 сакавіка 1918 года. Замест губерняў створаны адміністрацыйныя адзінкі — «землі» (, адз. лік: земля́). Агулам, паводле новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу УНР стваралася 32 зямлі.

Скасаванне Арганізацыя ўлады не была скончана. Пасля дзяржаўнага перавароту 29 красавіка 1918 года і стварэння гетманату, Дрыгавіцкая зямля, як адміністрацыйная адзінка скасавана.

Крыніцы

Спасылкі Карта Украінскай Народнай Рэспублікі (з падзелам на Землі) Проблема соборності українських земель у добу Центральної Ради

Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939) Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Украінская Народная Рэспубліка