Аляксандр Аляксандравіч Козак (, вёска Цыбкі, , Брэсцкая вобласць) — беларускі акцёр, тэатральны дзеяч, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, дырэктар і мастацкага кіраўнік Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, дырэктар Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» (Брэст).

Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973, курс В. Рэдліх; 1990, аддзяленне арганізацыі планавання і кіравання тэатральнай справай). З 1973 года акцёр, з 1988 года дырэктар, з 1994 года генеральны дырэктар і мастацкі кіраўнік Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, з 2017 года мастацкі кіраўнік тэатраhttp://tomin.by/news/brest/21352-vyacheslav-garbuzov-naznachen-gendirektorom-brestskogo-akademicheskogo-teatra-dramy.

Творчасць Яркія знешнія даныя акцёра Аляксандра Козака спрыялі стварэнню пераканаўчых вобразаў маладых герояў. Сярод найбольш значных у нацыянальным рэпертуары: Наганаў («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Якаў («Пакажыце пропуск» (Я. Шабана), Кірыл («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Масей («Апраўданне крыві» паводле І. Чыгрынава). Значным дасягненнем стала роля Фердынанда («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Сярод іншых роляў: Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава), Навуковец («Раён пасадкі невядомы» В. Губарава), Сітнік («Бярозавая галіна» Ю. Візбара), Коба («Дзеці Арбата» А. Рыбакова).

Літаратура Козак Аляксандр Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. Мінск: БелЭн, 2002. Т. 1. С. 530.

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў