Бярозавыя лясы (бярэзнікі) — драбналістыя лясы, у якіх пераважае бяроза.
У Беларусі бярозавыя лясы складаюць 18,1 % (16,2 % — 1978; 16,5 — 1994) плошчы лясоў, пашыраны па ўсёй тэрыторыі. З іх бародаўчатабярозавыя лясы складаюць 11,9 % і пушыстабярозавыя лясы — 6,2 %. Бярозавыя лясы растуць на добра асветленых участках. На забалочаных тэрыторыях Палесся растуць карэнныя бярозавыя лясы, пераважна пушыстабярозавыя. Бярозавыя лясы самыя маладыя: сярэдні ўзрост складае 35—40 гадоў.
Прадукцыйнасць бярозавых лясоў: сярэдняя паўната 0,70, банітэт 1,9, запас спелага дрэвастою (50—60 гадовага) 154 м³/га. Даюць драўніну для фанернай, мэблевайЮркевіч, І. Д. Прадуктыўнасць бярозавых лясоў Палескай нізіны [Тэкст] / І. Д. Юркевіч, В. С. Гельтман // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя біялагічных навук. — 1958. — № 4. — С. 17-30., тарнай вытворчасці, сыравіну для дзёгцекурэння, бярозавы сок. Маюць рэкрэацыйнае значэнне.
Літаратура
Катэгорыя:Лясы Катэгорыя:Бярозавыя