Яўген Рэўт (1899 — люты 1922) — беларускі ваенны, удзельнік Слуцкага Збройнага чыну.
Малодшы афіцэр. Пасля Першай Сусветнай вайны жыў у Слуцку. Пад час знаходжання палякаў у Слуцкім павеце расклейваў беларускую літаратуру ў вёсцы Горкі.
Пад час Слуцкага паўстання — памочнік начальніка контрразведкі слуцкіх паўстанцаў. Пасля ўцёкаў начальніка контрразведкі Чайкі да бальшавікоў, Рада Случчыны 3—4 снежня 1920 пастанавіла арыштаваць Анастаса Анцыповіча, Антона Мірановіча і Я. Рэўта. Іх абвінавацілі ў сувязях з Булак-Балаховічам і польскай дыфензівай. Пасля арышту Я. Рэўт быў вызвалены ад пасады.
У 1921 схоплены ГПУ і ў лютым 1922 расстраляны.
Літаратура Слуцкі збройны чын 1920 у дакумантах і ўспамінах. Мінск, Медысонт, 2006.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1899 годзе Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстання Катэгорыя:Памерлі ў 1922 годзе Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя