Анархізм (ад грэч.: ἀναρχία — «безуладдзе», ад ἀν- — «без-» і ἀρχή — «пачатак; кіраўніцтва; улада») — палітычная тэорыя, для якой мэтай з’яўляецца ўсталяванне анархіі, стварэнне грамадства, дзе індывіды вольна супрацоўнічаюць на роўных правах. Анархізм супрацьстаіць любым формам іерархічнага кантролю і дамінавання.
Тэрмін «анархізм», як і яго вытворныя, часам выкарыстоўваюцца зневажальна, як сінонім сацыяльных беспарадкаў у агульным або звычайным значэнні. Для апошняга, анархія – не грамадскія беспарадкі. Насупраць, абсалютны сацыяльны парадак, дзякуючы антыкапіталістычнаму калектывізму. Гэты калектывізм, супярэчыць ідэі прыватных уладанняў, мяркуючы, што асобныя рэчы не гарантуюць адсутнасці правоў уласнасці, а тыя, якія закранаюць назапашванне маёмасці, не выкарыстоўваецца.
У станоўчым сэнсе, сістэма, у якой людзі вызваляюцца ад любой улады. Такое паняцце даў у 1840 годзе ў сваіх працах тэарэтык, змагар за свабоду П’ер-Жозэф Прудон (1809—1865). Аўтар кажа, што «анархія — форма праўлення без гаспадара ці кіраўніка».
Папярэднікі анархізму
Першыя анархісцкія ідэі належаць да старажытнагрэцкай і старажытнакітайскай філасофскіх школаў (хоць узгадкі протаанархізму знаходзяць у розных краінах свету, у тым ліку ў Егіпце і інш.). Да старажытнагрэцкіх протаанархістаў традыцыйна адносяць сафістаў (Анціфонт — каля 450/444 — каля 365/360 гг. да н. э.) і кінікаў (Дыяген Сінопскі — каля 330—320 г. да н. э.). Да старажытнакітайскай адносяць даоскую традыцыю Лаа-Цзы (VI—V стст. да н. э.) і Чжуан-Цзы (каля 369—286 гг. да н. э.). Сучасны анархізм паўстаў з свецкага, роўна як і рэлігійнага напрамкаў думкі эпохі Асветы, у прыватнасці з аргументацыі Жан-Жака Русо, яго ідэяў аб свабодзе і маралі.
Акрамя таго да папярэднікаў сучаснага анархізму можна аднесці ранніх хрысціян, многія рэлігійныя хрысціянскія ерасі, такія як, напрыклад, рух анабаптыстаў.
Першым тэарэтыкам сучаснага анархізму стаў Уільям Годвін (1756—1836), які развіваў ідэі, якія склалі аснову сучаснай анархісцкай думкі (праўда, ён яшчэ не карыстаўся тэрмінам «анархізм»).
Асновы анархізму Тэорыя анархізму прадугледжвае наступныя прынцыпы: Адсутнасць улады мае на ўвазе, што ў анархісцкім грамадстве адзін чалавек, альбо група асоб не будуць навязваць сваё меркаванне, жаданне і волю іншым асобам. Гэта ж мае на ўвазе адсутнасць іерархіі і прадстаўнічай дэмакратыі, роўна як і аўтарытарнага праўлення. Анархізм выключае любога роду заклікі да пабудовы грамадства таталітарнага тыпу, пры якім усе людзі будуць падпалыя пад татальны кантроль, а ўсе сферы чалавечага жыцця будуць стандартызаваныя да поўнай аднастайнасці. Наадварот, анархізм заклікае да максімальнага развіцця кожнага чалавека і індывідуальнага падыходу да вырашэння праблем і патрэбаў людзей, калі на гэта існуюць магчымасці. Свабода ад прымусу значыць, што адмова ад прымусу адных людзей іншымі да ўдзелу ў якой заўгодна дзейнасці супраць яго волі. Удзел у значных дзеяннях альбо праектах павінна ажыццяўляцца на думкі анархістаў не пад вонкавым ціскам, але пры ўмове праявы асабістай адказнасці перад грамадствам, часткай якога ён з’яўляецца. Свабода асацыяцый мяркуе, што ў грамадстве, арганізаваным па анархісцкіх прынцыпах магчымыя любога роду асацыяцыі для задавальнення ўсіх грамадскіх патрэбаў, любыя грамадскія структуры павінны стварацца і свабодна аб’ядноўвацца людзьмі, якія валодаюць роўнымі правамі вызначаць будучыню грамадства. Два наступных прынцыпы ўзаемазвязаныя:
Узаемадапамога — гэта сінонім супрацоўніцтва. Калі людзі працуюць разам, іх дзейнасць прыкметна больш эфектыўна, чым калі кожны працуе паасобку. Калектыўнае ўзаемадзеянне — гэта скарочаны шлях да дасягнення неабходнага выніку пры меншых намаганнях. Разнастайнасць — залог найбольш паўнацэннага жыцця кожнага асобнага чалавека, з якіх складаецца грамадства. З іншага боку, тэндэнцыі развіцця цывілізацыі спрыяюць развіццю разнастайнасці рабочага працэсу, дэстандартызацыі і дэмассіфікацыі (што робіць анархізм толькі больш актуальным напрамкам грамадскай думкі). Роўныя правы — азначае адсутнасць іерархіі, аднолькавыя для ўсіх магчымасці задавальнення сваіх асабістых патрэбаў у мастацтве, творчасці, прадуктах працы, а таксама роўны доступ да ўсіх грамадскім выгод, у тым ліку апошнім дасягненням навукі і тэхнікі.
Асноўныя кірункі анархізму
Індывідуалістычны анархізм
Індывідуалістычны анархізм, або анарха-індывідуалізм, спалучае некалькі традыцыйWard, Colin. Anarchism: A Very Short Introduction. Oxford University Press, 2004, p. 2, якія абараняюць ідэю аб тым, што:
Індывідуалістычны анархізм падтрымлівае ідэю уласнасці, якая ўтрымліваецца індывідам для сябе, з’яўляецца прыватнай. Гэта радыкальна адрознівае індывідуалістаў ад сацыялістаў, калектывістаў, камуністаў і камунітарыстаў, якія выступаюць супраць дадзенага падыходу, прычым адны з іх выступаюць за калектыўнае валоданне ўласнасцю (як правіла, супрацьпастаўляючы паняцце асабістай і прыватнай уласнасці), а іншыя наогул адмаўляюць паняцце ўласнасці, сцвярджаючы, што «усё належыць усім»Freeden, Michael. Ideologies and Political Theory: A Conceptual Approach. Oxford University Press. ISBN 0-19-829414-X. pp. 314. Ідэі анарха-індывідуалізму развівалі Макс Штырнер, Вордсварт Даністорп, Бэнджамін Такер, Генры Дэвід ТораJohnson, Ellwood. The Goodly Word: The Puritan Influence in America Literature, Clements Publishing, 2005, p. 138.; Encyclopaedia of the Social Sciences, edited by Edwin Robert Anderson Seligman, Alvin Saunders Johnson, 1937, p. 12. часткова Аляксей Баравы, Мюрэй Ротбард і іншыяBrooks, Frank H. 1994. The Individualist Anarchists: An Anthology of Liberty (1881—1908). Transaction Publishers. p. xiGerard Radnitzky, Hardy Bouillon. Libertarians and Liberalism. Avebury, 1996. p. 49Edward Craig. Routledge Encyclopedia of Philosophy. Taylor & Francis, 1998. p. 248..
Эгаізм Макса Штырнера
Самай крайняйGoodway, David. Anarchist Seeds Beneath the Snow. Liverpool University Press, 2006, page 99 формай анархісцкага індывідуалізму называюць «эгаізм»Ibid., — вучэнне, якое распрацавана адным з самых ранніх і самых вядомых паплечнікаў індывідуалістычнага анархізму (які, як і Уільям Годвін, не называў сабе анархістам) Максам ШтырнерамКурчинский М. А. Апостол эгоизма: Макс Штирнер и его философия анархии. Критический очерк. — М.: Издательство ЛКИ, 2007. Кніга Штырнера «Адзіны і ягоная ўласнасць» («Der Einzig und sein Eigentum») была выдадзена ў 1844 годзе і з’яўляецца асноватворным тэкстам дадзенай філасофскай традыцыі. У адпаведнасці з канцэпцыяй Штырнера, адзінае абмежаванне правоў чалавека — гэта ягоная моц, абмежаваная моцай іншых:
Штырнер сыходзіў за права сілы. Адпаведна яго канцэпцыі грамадства — гэта ілюзія, яго не існуе, затое людзі з’яўляюцца рэчаіснасцю. Ён выступаў абаронцам уласнасці, якая набывалася фізічнай сілаю, уладаю, але не маральным правам«Што ў маёй уладзе, тое — мая ўласнасць. Пакуль я сцвярджаю сябе як уласнік, Я — уласнік рэчы, калі жа яна сыходзіць ад мяне — абыякава ў сілу чаго, напрыклад, у сілу майго прызання правоў за іншым на гэту рэч, то ўласнасць знікае. Такім чынам, паняцця ўласнасці і валодання супадаюць. Права, якое не знаходзіцца па-за маёй улады, узаконьвае мяне, а адзіна мая ўлада: як толькі знікае яна — знікае і мая рэч. Калі рымляне страцілі ўладу над германцамі, Рымская Імперыя перайшла ў валоданне германцаў, і было б камічным дамагацца на тым, што рымляне засталіся сапраўднымі ўласнікамі сваёй імперыі. Хто ўмее авалодаць рэччу і зацвярдзіцца ў валоданні ёю, таму яна і належыць да таго часу, пакуль яе не аднімуць у яго; гэтак жа абстаіць справа і з свабодай: свабода належыць таму, хто умее яе узяць». (Там жа. С. 239—240).
Пры гэтым Штырнер выступаў за пэўнага роду абарону сваіх правоў і прадракаў стварэнне «саюза эгаістаў», у якім жорсткасць з’ядноўвае людзейТам жа. С. 167. Дачыненне да дзяржавы ў Макса Штырнера было некалькі супярэчлівым: з аднаго боку ён мяркаваў ейнае існаванне незаконным, ненатуральным, але не лічыў у той жа час неабходным, каб людзі яе знішчылі, хаця ён і рэкамедаваў пазбавіцца ад яе. Па сутнасці, ён выступае з пазіцыі ігнаравання існавання дзяржавы, — там, дзе яно знаходзіцца ў супярэчнасці з інтарэсамі асобы, і згоды з ейнай наяўнасцю, калі іх інтарэсы супадаюцьMoggach, Douglas. The New Hegelians. Cambridge University Press, 2006 p. 190. Аднак, лічачы, што ніхто не абавязаны гвалтоўна устараняць дзяржаву, ён у той жа час мяркаваў, што дзяржава ў канчатковым выніку разбурыцца ў рэзультаце паўсюднага распаўсюджвання эгаізму«Max Stirner». Stanford Encyclopedia of Philosophy.
У Расіі анархісцкі індывідуалізм, распрацаваны Штырнерам, злучаны з ідэямі Фрыдрыха Ніцшэ, прыцягнула невялікую колькасць багемных мастакоў і інтэлектуалаў, такіх як Леў Чорны, і шэраг іншых адзіночак, якія знаходзілі самавыяўленне ў злачынствах і гвалцеLevy, Carl. «Anarchism.» Microsoft Encarta Online Encyclopedia 2007. Яны адмаўлялі неабходнасць стварэння арганізацый, лічачы, што толькі людзі якія не маюць арганізацыю і дзейнічаюць спантанна, зацеражліся ад небяспекі і ад прымусу, і імннна гэта рабіла іх вернымі паслядоўнікамі ідэалаў анархізмуЭўрыч П. Русские анархисты. 1905—1917. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2006.. Такі тып анархісцкага індывідуалізму натхняў, прынамсі, анарха-феміністку Эму ГолдманLevy, Carl. «Anarchism.» . Хаця эгаізм Штырнера і індывідуалістычны, тым не менш ён паўплываў і на пэўную частку анарха-камуністаўЭўрыч П. Русские анархисты. 1905—1917. . Формы лібертарнага камунізму, падабаваныя гэтай, развіліся да Сітуацыянісцкага інтэрнацыянала, надзвычайна, па сваёй прыродзе, эгаістычнымChristopher Gray, Leaving the Twentieth Century, p. 88..
Амерыканская традыцыя
Іншая форма анарха-індывідуалізму заснавана «Бостанскімі анархістамі», амерыканскімі індывідуалістамі, якія падтрымлівалі прыватную уласнасць, якая абменівалася на свабодным рынку«Анархізм — слова без сэнсу, калі ён не ўлучае свабоду чалавека выкарыстоўваць яго тавары, ці ўсім тым, што яго тавар даў яму пры дапамозе абмену на свабодным рынку — дакладней, прыватнай уласнасцю. Хто б ні адмаўляў прыватную ўласнасць, яна анархістам неабходна». («Anarchism and Property» by Benjamin Tucker in The New Freewoman, 15 November 1913). Яны адстойвалі свабоду і ўласнасць прыватных арганізацыйTucker, Benjamin (1893). Instead of a Book.. Аднак бостанскія анархісты гэтак жа былі паслядоўнымі супраціўнікамі найманай працы, манаполій і ліхвярства. Бэнджамін Такер пісаў, што «Анархізм выступае за знішчэнне дзяржавы і ліхвярства; за ліквідацыю ўлады і эксплуатацыі чалавека чалавекам»Tucker, Benjamin. «Labor and Its Pay» , from Individual Liberty: Selections from the Writings of Benjamin T. Tucker. Тое што адны людзі наймаюць іншых, эксплуатуюць чужую працу, для іх было праблемай, яны патрабавалі, каб:
Яны меркавалі, што дзяржаўна-манапалістычны капіталізм (вылучаны як спансаваная дзяржавай манаполія)Schwartzman, Jack. «Ingalls, Hanson, and Tucker: Nineteenth-Century American Anarchists.» American Journal of Economics and Sociology, Vol. 62, No. 5 (November, 2003). p. 325 перашкаджае таму, каб праца была паўнавартасна ўзнагароджана.