Пярэ́спа, прадмесце Пярэ́спа — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўночнай частцы горада, пры ўтоку ракі Пярэспы ў Свіслач. Месцілася за Старажоўскай заставай, паміж старадаўнімі паштовымі шляхамі на Вільню і Даўгінава (Старавіленскі і Даўгінаўскі тракты)В. Е. Собаль. Пярэспа // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 552. Часам Пярэспу аб’ядноўваюць з суседнім Старажоўскім прадмесцем, якое насамрэч размяшчалася бліжэй да цэнтру горада. У сённяшні час тэрыторыю Пярэспы можна вызначыць як раён на правым беразе Свіслачы, на поўнач ад сучаснай вуліцы Максіма Багдановіча (вул. Старажоўская, Камуністычная, Крапоткіна, Даўмана)Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50..
На паўднёвым захадзе ад Пярэспы месціцца Людамонт, на паўднёвым усходзе — Старажоўка, на поўдні — Старосцінская Слабада«План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197.
Гісторыя
Паводле падання, недалёка ад віленскай дарогі і рэчкі Пярэспы некалі пасяліўся волат або Вядзьмар Мянеск, які пабудаваў на рацэ Свіслач вадзяны млын і тым самым заснаваў горад МенскАртур Зельскі. Паданне пра Змееву гару // «Минск старый и новый». Некаторыя даследчыкі лічаць, што менавіта ад дзеяслова «перасыпаць» (муку з меху ў мех — пасля абмалоту яе на млыне) і пайшла назва мясціныСветлана Иванова. В поисках утраченного // «Советская Белоруссия», 17 чэрвеня 2006. Таксама існуе версія, паводле якой слова «Пярэспа» азначае перасып — насып, які зрабілі каля мастка праз раку Пярэспу на шляху Старавіленскага гасцінца.
У дакументах XVII—XVIII стст.Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 224 ёсць згадкі пра фальварак Пярэспа, каторы менскі земскі суддзя Марцін Валадковіч ахвяраваў менскаму манастыру Святых Пятра і Паўла.
У 1-й палове XIX стагоддзя згадваецца слабада Пярэспа ў сувязі з судовай спрэчкай паміж менскімі ўладамі і Пінскім Богаяўленскім манастыром за права валодання зямлёй з цагельняй, размешчанай на тэрыторыі слабодкі. У 1840—1850-я гады ў Пярэспе дзейнічала скураное прадпрыемства купца 3-й гільдыі Чартка. Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. каля слабады знаходзілася возера, на беразе якога месцілася фермаШпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 468.
Прыкладна ў канцы XIX ст. слабада была ўключана ў межы Мінска. У «Спісе вуліц горада Мінска» за 1892 год налічвалася каля дзесяці вуліц, у найменнях якіх прысутнічала назва «Пярэспа». Аднак ужо ў спісе вуліц 1911 года «Пярэспа» не згадваецца.
На пачатак XX ст. прадмесце ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада і было пераважна забудаванае драўлянымі будынкамі з садамі, агародамі і пляцамі. Праз прадмесце праходзілі Старавіленскі, Даўгінаўскі і Сморгаўскі тракты, Віленскі завулак, па ўсходняй ускраіне — Мікалаеўская вуліца (цяпер Крапоткіна)Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008..
У 1941 годзе ў раёне Пярэспы створана Камсамольскае возера, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны разбіты парк культуры і адпачынку.
У канцы XX ст. быў распрацаваны праект аднаўлення Пярэспы як кампазіцыйнага працягу архітэктурна-гістарычнага комплексу Траецкага прадмесця, але пасля 1995 года разам са зменай дзяржаўнага курсу гэты план быў адхілены гарадскімі ўладаміКірэй Мануйлаў. Пярэспа — новая магіла старога Мінска // Наша Свабода, 16 мая 2000.
22 снежня 2006 года Мінскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне па наданні безназоўнай пляцоўцы паміж вуліцай Аляксандра Чарвякова і Старавіленскім трактам назвы Пярэспенскі скверРешение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-га созыва №274 от 22.12.2006: «Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска».
Старыя адрасы Мікалаеўская, 53. Ганчарна-кафляны завод А. І. Поляка. Адкрыўся ў 1883 годзе. Выпускаў белую і маёлікавую кафлю, ганчарныя і тэракотавыя вырабы, вогнетрывалую цэглу. Цяпер на месцы дарэвалюцыйнага заводзіка месціцца Мінскі ордэна «Знак Пашаны» парцалянавы завод (Крапоткіна, 91). Мікалаеўская. Гарадская востразаразная бальніца. Адкрылася 8 лістапада 1913 года. З усімі службамі і лядоўнямі займала 12 асобных камяніц. Для хворых адводзіліся 3 карпусы па 60—100 ложкаў. У лякарні было паравое ацяпленне, электравентыляцыя, каналізацыя, механічная пральня, дэзінфекцыйная камера. Цяпер у дарэвалюцыйных будынках месціцца гарадская інфекцыйная клінічная бальніца (Крапоткіна, 76). Старавіленская, 15а. Дрожджава-вінакурны завод М. Я. Урэвіча (колішні Любецкіх і Перэльмана). Пабудаваны ў 1907 годзе, але на поўную магутнасць запрацаваў толькі ў 1911 годзе. У 1912 годзе новы гаспадар усталяваў паравую машыну магутнасцю 32 конскія сілы. Будынак захаваўся, сучасны яго адрас — Даўмана, 13бШыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X..
Галерэя Праект завода М. Урэвіча
Гістарычныя здымкі
Зноскі
Літаратура Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008. Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
Спасылкі На месцы млына Мянеска паставяць «уголок Москвы» // Наша Ніва, 20 верасня 2006
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска