Плошча Ліваў () — плошча ў Рызе, размешчана паміж вуліцамі Зіргу, Мейстару і Калькю.
Была створана ў 1950 годзе пасля зносу разбуранай падчас Другой сусветнай вайны гарадской забудовы. Называлася «Скверам ля філармоніі», паколькі будынак Вялікай гільдыі, які выходзіў на плошчу, з 1941 года займала канцэртная зала Латвійскай філармоніі.
Сучасную назву атрымала 29 лютага 2000 года.
Славутасці — Малая гільдыя, Вялікая гільдыя, «Дом з чорнымі катамі».
Літаратура Энциклопедия «Рига». Рига: Главная редакция энциклопедий, 1989. ISBN 5-89960-002-0 Стр. 597
Спасылкі Плошча Ліваў Плошча Ліваў (Вялікая і Малая Гільдыі, дом з катамі) Плошча Ліваў (латыш. Līvu laukums)
Катэгорыя:Славутасці Рыгі Л