Каша́ра (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 18 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў — Жлобін), 139 км ад Гомеля.

Каля вёскі размешчана радовішча суглінкаў.

Транспартная сетка На аўтадарозе Бабруйск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой далучаюцца з поўначы 2 завулка. Забудова двухбаковая, драўляная і цагляная, сядзібнага тыпу. У 1986-87 гадах пабудаваны цагляныя дамы на 50 сем'яў, у якіх размясціліся перасяленцы з месцаў забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 162 двары, 441 жыхар.

Дынаміка 1868 год — 5 двароў 49 жыхароў. 1897 год — 26 двароў 189 жыхароў; у фальварку 2 двары, 5 жыхароў (згодна перапісу). 2004 год — 162 двары, 441 жыхар.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дварэцкі сельсавет (Рагачоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна