Кандрат Ільіч Карсалін (, г.  — ?, г. ?) — беларускі мастак. Акадэмік партрэтнага жывапісу пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і мяшчанРГИА. Ф. 789. Оп. 14. 1856 г. Д. 72-КНИАБ. Ф. 295. Оп. 1. Ед. хр. 3647. Л. 30 об. — 31. Атрымаў пачатковую хатнюю адукацыюКандрат Ільіч Карсалін. Пачаў самастойна займацца іканапісам у 12-гадовым узросце, а з 14 пачаў працаваць памочнікам у мясцовых іканапісцаў. Толькі ва ўзросце 20 гадоў атрымаў магчымасць паслухаць парады прафесійнага мастака, ім стаў Тамаш Гесэ, які прыбыў у Слуцк, каб стаць настаўнікам маляванняТокарев В. П. Художники Сибири. XIX век. Новосибирск, 1993. С. 56.

З 1830-х жыў Арле, дзе ў 1835 годзе прадставіў свае працы на выстаўцы Акадэміі мастацтваў, у тым ліку партрэты генералмаёра Прытвіца і яго жонкі, графіні Зотавай, генерал-маёра Карпава і афіцэраў .

У 1836 Кандрат Карсалін стаў вольным слухачом Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-ПецярбургуРГИА. Ф. 789. Оп. 14. 1856 г. Д. 72-К. Л. 21. Паколькі сродкаў на навучанне не хапала, а спроба атрымаць грашовую падтрымку не ўдалася, быў вымушаны пакінуць вучобу.

5 жніўня 1839 года Савет Акадэміі прысвоіў К. І. Карсаліну званне «свабоднага», «некласнага» мастака.

15 жніўня таго ж года быў залічаны кандыдатам на пасаду штатнага мастака і у 1840 годзе прыбыў у Пекін, дзе і прабыў не больш трох гадоўРусское искусство. Очерки о жизни и творчестве художников. Середина девятнадцатого века / Под. ред. А. И. Леонова. М., 1958. С. 552, 554. Вярнуўся на радзіму раней абумоўленага тэрміну з-за хваробы.

Па вяртанні з Пекіна на некаторы час мастак пасяліўся ў Іркуцку. З 1846 — у Санкт-ПецярбургуНИАБ. Ф. 295. Оп. 1. Ед. хр. 3647. Л. 30 об. — 31.

У 1861 годзе пры консульстве ў горадзе быў пабудаваны сабор Уваскрасення, абразы для якога — «Дзяцінства Хрыста» і «Ушэсце Гасподняе» — стварыў Кандрат Карсалін…о другом семинаристе Иосифе… .

Творчасць

Удзельнічаў у роспісе .

З карцін, створаных у Кітаі, вядомы толькі пейзаж «Від на загарадны палац у ваколіцах Пекіна», які захоўваецца ў Рускім музеі ў Пецярбургу.

На карціне, напісанай каля 1860, гэта значыць праз шмат гадоў пасля вяртання мастака з Пекіна, паказаны Кітай, якім ён запомніўся К. І. Карсаліну: лугі і пашы, поля з зазелянелымі на іх пасевамі, пагоркі, пакрытыя расліннасцю, яры, пералескі, дарогі, якія бягуць у розных напрамках, возера з астраўком, акружанае зубчастай сцяной, у аддаленні, па схіле гары, сярод драўняных куп мільгаюць будынка мудрагелістых абрысаў — палацы імператарскай рэзідэнцыі , каля самага гарызонта, у глыбіні празрыстых далечынь, разгортваецца панарама Пекіна. Карціна двойчы (у 1861 і 1867 гг.) паказвалася на выставах Акадэміі мастацтваў, а затым была падораная мастаком акадэмічнаму музею.

У экспазіцыі можна ўбачыць напісаны Карсаліным партрэт аднаго з мясцовых чыноўнікаў Мікіты Фёдаравіча Мяснікова. Да 1920 г. партрэт упрыгожваў скляпенні іркуцкага інстытута высакародных дзяўчын, адным з ахвярадаўцаў на пабудову будынка якога быў М. Ф. Мяснікоў. На партрэце ён намаляваны ў мундзіры камерцыйнага дарадцы, гузікі з гербам Томскай губерні. На шыі купецкія медалі за ахвяраванні, у пятліцы — Станіслаў 2-й ступеніДом купца Н. Ф. Мясникова .

4 працы Карсаліна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьНовые биографические данные о художнике К. И. Корсалине .

Спасылкі

Кандрат Ільіч Карсалін Корсалин, Кондратий Ильич

Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Рускай духоўнай місіі ў Пекіне