thumb|290px|Карта Яраслаўскага намесніцтва. 1792 год. Яраслаўская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР з цэнтрам у Яраслаўлі, існавала ў 1777—1929 гадах у паўночна-ўсходняй частцы Еўрапейскай Расіі, у верхнім Паволжы, паміж 57°49' і 60° 5' паўн.ш. і 38°25' і 42°5' у.д.. Цяпер тэрыторыя губерні пераважна знаходзіцца ў Яраслаўскай вобласці.

Геаграфія Працягласць губерні паміж паўночным ускрайкам Пашахонскага павета і паўднёвым Растоўскага, прыблізна 270 км, найбольшая шырыня ад усходу на захад паміж усходнім ускрайкам Любімскага павета і заходнім Малогскага — 231 км. Плошча — 35 615 км² — 45-е месца сярод 50 губерняў Еўрапейскай Расіі.

Адміністрацыйны падзел На пачатку XX ст. у склад губерні ўваходзілі наступныя паветы: Вуглічскі Данілаўскі Любімскі Малогскі Пашахонскі Раманаў-Барысаглебскі Растоўскі Рыбінскі Яраслаўскі

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1777 годзе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Яраслаўлі Катэгорыя:Зніклі ў 1929 годзе