У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Карыбы, індзейцы

Карыбы (; састарэлая, памылковая назва — Вест-Індыя ад , літ. «Заходняя Індыя») — група астравоў у Атлантычным акіяне паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай. Адносіцца да Паўночнай Амерыкі.

Складаецца з Вялікіх і Малых Антыльскіх астравоў і Багамскіх астравоў і некаторых кантынентальных астравоў (каля ўзбярэжжа кантынента) у гэтым рэгіёне. Паверхня ўсіх астравоў роўная 244 890 км² (Вялікія Антыльскія — 216 260, Малыя Антыльскія — 14 095 і Багамскія — 14 535). Усе Антыльскія астравы значна ўзвышаюцца над узроўнем мора. Багамскія ж астравы ўтвораны каралавымі рыфамі. Самыя высокія горы знаходзяцца ў заходняй частцы Гаіці (Пік Дуартэ, 3087 м), ва ўсходняй частцы Кубы (2375 м) і ў паўночнай частцы Ямайкі (2341 м); усходнія берагі Малых Антыльскіх астравоў пакрыты раўнінамі; горы стромка спускаюцца ў даліны. Шматлікія бухты астравоў уяўляюць зручныя гавані. Куба, Віргінскія і Багамскія астравы акружаны велізарнымі каралавымі рыфамі, якія выступаюць на паверхню мора і пакрытымі пальмамі. Шматлікія астравы (асабліва Малыя Антыльскія) носяць сляды вулканічнага паходжання.

Вялікія Антыльскія астравы

Востраў Плошча,км² Насельніцтва,чал. (2009) Шчыльнасць насельніцтва,чал./км² Краіна Куба 101,41 Куба Гаіці 260,07 Дамініканская рэспубліка і Рэспубліка Гаіці Ямайка 248,89 Ямайка Кайманавы астравы 207,87 Кайманавы астравы (Вялікабрытанія) Пуэрта-Рыка 438,74 Пуэрта-Рыка (ЗША) Усяго 182,53

Малыя Антыльскія астравы і Багамскія астравы Востраў Плошча,км² Насельніцтва,чал. (2009) Шчыльнасць насельніцтва,чал./км² КраінаАбака1681,016 6929,93Багамскія астравыАндрас5957,07 3861,24Багамскія астравыАнгілья96,014 436150,38ВялікабрытаніяАнегада (БВА)38,02005,26ВялікабрытаніяАнтыгуа281,067 000238,43Антыгуа і БарбудаАруба180,0106 050589,17НідэрландыБарбадас430,0284 589661,83БарбадасБарбуда161,01 5009,32Антыгуа і БарбудаБас-Тэр848,0186 000219,34ФранцыяБекві18,05 000277,78Сент-Вінсент і ГрэнадзіныВялікі Багама1373,051 75637,70Багамскія астравыБанайрэ288,013 38946,49НідэрландыКануан13,02 000153,85Сент-Вінсент і ГрэнадзіныВёрджын-Горда (БВА)21,01 10052,38ВялікабрытаніяГранд-тэр589,0197 000334,47ФранцыяДамініка746,072 51497,20ДамінікаГрэнада310,080 000258,06ГрэнадаІнагуа1671,09110,55Багамскія астравыЁст-ван-Дэйк (БВА)8,026032,5ВялікабрытаніяКарыёка (Карыяку)34,06 000176,47ГрэнадаКочэ61,08 242135,11ВенесуэлаКюрасаа444,0142 180320,23НідэрландыЛа-Дэзірад21,11 59175,40ФранцыяМаргарыта956,8436 900456,63ВенесуэлаМары-Галант158,013 47085,25ФранцыяМарцініка1128,0397 730352,60ФранцыяМера (Мэйра)4,030075,00Сент-Вінсент і ГрэнадзіныМантсерат102,06 40962,83ВялікабрытаніяМюстык5,750087,72Сент-Вінсент і ГрэнадзіныНевіс93,011 500123,66Сент-Кітс і НевісНью-Правідэнс207,0248 9481202,65Багамскія астравыАрчыла40,01002,5ВенесуэлаПеціт Марцініка2,4900375,00ГрэнадаСаба13,01 737133,62НідэрландыСанта-Крус (АВА)213,053 234249,92ЗШАСен-Бартэлемі21,08 255393,10ФранцыяСент-Вінсент346,0117 000338,15Сент-Вінсент і ГрэнадзіныСент-Джон (АВА)50,84 19782,62ЗШАСент-Кітс169,039 000230,77Сент-Кітс і НевісСент-Люсія619,2172 884279,21Сент-ЛюсіяСен-Мартэн91,968 382744,09Нідэрланды/ФранцыяСент-Томас (АВА)80,951 181632,65ЗШАСінт-Эстаціус21,02 886137,43НідэрландыТабага300,054 084180,28Трынідад і ТабагаТартола (БВА)55,714 000251,35ВялікабрытаніяТрынідад4821,01 250 000259,28Трынідад і ТабагаЮніян8,05 000625,00Сент-Вінсент і Грэнадзіны

Клімат thumb|Карыбы Клімат Карыбскіх астравоў даволі роўны. Гарачая і вільготная пара года, вясна, пачынаецца ў маі; у сярэдзіне месяца выпадае першы перыядычны дождж, штодня каля поўдня. Пасля 14-дзённых дажджоў пачынаецца сухое трапічнае лета; спякота некалькі змякчаецца марскімі прыбярэжнымі вятрамі і ўсходнімі пасатамі, якія дзьмуць на працягу цэлага года; аднак, нягледзячы на моцную спякоту, клімат — вільготны, што спрыяе развіццю тут жоўтых ліхаманак і іншых хвароб, уласцівых трапічным краінам. Чысцейшае і больш здаровае паветра — у горах. У ліпені дажджы мацнейшыя, асабліва на Вялікіх Антыльскіх астравах, а на Малых больш усяго дажджу выпадае ў жніўні і кастрычніку; тады ж адбываюцца вялікія разлівы рэк; са жніўня да кастрычніка бываюць ураганы, якія часта прыносяць вялікую шкоду. З канца лістапада пачынаецца зіма (параўнальна сухі час), якая працягваецца да мая — самая лепшая і прыемная пара года.

Раслінны і жывёльны свет left|thumb||Пляж Табага Астравы пакрыты пышнай амерыканскай расліннасцю; у нізінах — трапічныя расліны, у горах — еўрапейскія фруктовыя дрэвы; у цэнтральных раёнах вялікіх астравоў - велізарныя лугавыя прасторы (саванны). Галоўнае багацце астравоў складаюць прадукты тэхнічных раслін; ваніль дзіка расце ў лясах Ямайкі, агава — на Кубе і Багамскіх астравах; на шматлікіх астравах растуць індыга, какава, какосавыя пальмы, тытунь, бавоўнік. Хлебнае дрэва перасаджана з Таіці на Ямайку. Са збожжавых раслін шмат апрацоўваюць кукурузы, пшаніцы ж вельмі мала. Галоўныя артыкулы экспарту — цукар і кофе. Цукровы трыснёг, які расце на Карыбскіх астравах, быў перавезены сюды з Канарскіх астравоў іспанцамі ў XVI ст., а кафейнае дрэва — галандцамі і французамі з Аравіі.

Да прыбыцця еўрапейцаў на астравах было вельмі мала туземных відаў чацвераногіх жывёл: агуці, пекары (мексіканская свіння), апосум і пароды невялікіх малп; даволі шмат скарпіёнаў, змей; у ціхіх водах жывуць кайманы. На Ямайцы ловяць чарапах; птушкі адрозніваюцца пярэстым апярэннем: папугаі, калібры. Усё свойскія жывёлы перавезены з Еўропы, і цяпер рагатая скаціна і коні сустракаюцца ў дзікай прыродзе, як і ў саваннах Паўднёвай Амерыкі.

Воды карыбскага басейна поўныя жыцця. Прыбярэжныя каралавыя рыфы даюць прытулак велізарнай колькасці жывых істот. Розныя віды беспазваночных, храстковыя і касцявыя рыбы. З буйных драпежнікаў тут водзяцца розныя віды акул, у тым ліку бычыная акула, тыгровая акула, шаўковая акула і карыбская рыфавая акула.

Гл. таксама Заходняя Індыя Спіс Карыбскіх астравоў па плошчы Дацкая Вест-Індыя Універсітэт Вест-Індыі

Літаратура В. В. Пименов, В. Г. Стельмах. Этнические процессы в странах Карибского моря.

Спасылкі

Катэгорыя:Краіны Карыбскага басейна Катэгорыя:Геаграфія Амерыкі