Сямён Іванавіч Гаркуша (? — пасля ) — запарожскі казак, . Кіраўнік паўстанцкіх атрадаў на Украіне і Беларусі ў 1770-80-я.
Біяграфія
З прыгонных сялян Мазырскага павета. З 9 гадоў жыў у Запарожскай Сечы. У складзе запарожскага войска ўдзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1768-74 гадоў.
Займаўся гандлем з Крымам і ўкраінскім гарадамі. Аднойчы пасля пераследу палякамі страціў усю маёмасць. Пасля гэтага заняўся гайдамацтвам.
У пачатку 1770-х гадоў на чале паўстанцкага атраду змагаўся супраць паноў на Украіне. У 1773 сасланы на катаргу, збег адтуль у 1776 і арганізаваў з запарожскай беднаты атрад. У 1778 годзе заключаны ў астрог, праз год збег, на чале атраду граміў панскія маёнткі на Украіне і ў Беларусі.
У 1783 арыштаваны ў Беларусі, зноў збег, узначаліў атрад паўстанцаў.
У лістападзе 1784 схоплены ў Ромнах, адпраўлены на пажыццёвыя катаржныя работы ў Херсон, дзе і памёр.
У культуры
Пра Сямёна Гаркушу як абаронцу прыгнечаных складзена шмат народных песень і апавяданняў.
Літаратура
Довідник з історії України. — 2-е видання. — К., 2001. Семенъ Гаркуша (1772—1784)// Киевская Старина. — 1883. — С. 528—554. Николай Маркевич. Горкуша, украинский разбойник. Русское слово: литературно-политический журнал. Ст. 138—244.
Катэгорыя:Гайдамакі