Капліца Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Свяцку Гродзенскага раёна, частка палацава-паркавага комплексу Валовічаў. Знаходзіцца ў заходняй ускраіне вёскі.
Гісторыя Капліца пабудавана ў 1889 годзе з цэглы насупраць палаца Валовічаў як родавая пахавальня.
За савецкім часам капліца не дзейнічала. Пасля асвячэння 6 жніўня 1996 года капліца была перададзена каталіцкай грамадзе парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Сапоцкінскага дэканатаГродзенская Рымска-Каталіцкая Дыяцэзія на Беларусі — XIII. Дэканат Сапоцкін..
У 2007 годзе капліца ў складзе палацава-паркавага ансамбля была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
28 студзеня 2020 года ў капліцы адбыўся пажар. Агнём была знішчаная мэбля, падлога, закураныя сцены і столь. Абыйшлося без пацярпелыхУ Свяцку пад Гроднам гарэла капліца ХІХ стагоддзя. — Наша ніва, 29 студзеня 2020. .
Архітэктура Помнік архітэктуры неаготыкі. Уяўляе сабой кампактны і прыземісты кубападобны аб’ём з трохсценнай алтарнай часткай. Фасад вырашаны суцэльным двухгранным шчытом-вімпергам, сіметрычна расчлянёным трыма стральчатымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі і крапаваным у тымпане круглай разеткай (імтацыяй гатычнага акна-ружы).
Спічастыя вокны на галоўным фасадзе разам са спічастым уваходным парталам ствараюць урачыстасць фасаду і імітуюць грандыёзную трохнефную базіліку. Гатычную вертыкальнасць будынку надае таксама высокі двухсхільны дахА. Вашкевіч, Дз. Нарэль. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай. Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. — Мінск, 2006. — С. 92..
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Гродзенскага раёна Катэгорыя:Свяцк Катэгорыя:З’явіліся ў 1889 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:1889 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь