Рыгор Саламонавіч Гарфункін (сапр. прозвішча Гарфункель; , г. п. — ) — разведчык, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
Сапраўднае прозвішча Гарфункель. Нарадзіўся 6 жніўня 1920 года ў мястэчку Віцебскага павета Віцебскай губерні, цяпер гарадскі пасёлак Янавічы Віцебскай вобласці.
З 1936 па 1940 працаваў токарам на віцебскім іголкавым заводзе (цяпер Віцебскі прыборабудаўнічы завод).
Быў прызваны ў войска ў першыя дні вайны, удзельнічаў у абароне Ленінграда. Пасля цяжкага ранення і лячэння ў 1943 годзе трапіў на Варонежскі фронт, дзе стаў разведчыкам ўзвода 183-й танкавай брыгады.
Подзвіг 22 верасня 1943 года брыгада першая падышла да Дняпра на поўдзень ад Кіева. Група разведчыкаў з шасці чалавек, у якую ўваходзіў Гарфункін, атрымала заданне пераправіцца на заходні бераг Дняпра і правесці разведку. Заданне даваў будучы маршал Савецкага Саюза К. С. Маскаленка.
Група пераправілася праз Дняпро ля в. Яшнікі Пераяслаў-Хмяльніцкага раёна, робячы разведку ўмацаванняў праціўніка і вызначыўшы яго агнявыя кропкі. Пасля таго, як група была выяўленая, па ёй адкрылі агонь. Гарфункін застаўся прыкрываць адыход таварышаў, пасля чаго стаў пераплываць Дняпро і быў забіты варожай куляй на сярэдзіне ракі.
10 студзеня 1944 года Гарфункіну было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1.
Памяць
У Янавічах і Віцебску яго імем названы вуліцы. Ля прахадной Віцебскага прыборабудаўнічага завода ў 1979 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар, а на тэрыторыі завода ўсталяваны помнік.
Літаратура
Материалы из архива Витебского приборостроительного завода. Большая советская энциклопедия. Подлипский А., Рогач В. Доски, берегущие память. — Витебск: «Віцебская абласная друкарня», 2006.
Спасылкі
Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны