Андрэй Фёдаравіч Самусік (нар. , Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыйнай дзейнасці хрысціянскіх канфесій у Беларусі ў XVI — першай трэці XIX стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003).

Біяграфія Нарадзіўся 20 лістапада 1972 года ў Мінску.

Скончыў у 1995 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1998 годзе скончыў аспірантуру БДУ. У 1998 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё сістэмы асветы на беларускіх землях у 1770—1830-я гг.».

Працаваў дацэнтам кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

У 2018 годзе скончыў дактарантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: сістэма адукацыі ў Еўропе і Беларусі ў XV—XIX ст., гісторыка-культурная спадчына Беларусі.

Аўтар навучальнага дапаможніка «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (2004; пашыраны ў 2013), звыш 100 навуковых публікацый, суаўтар «Гісторыі Беларусі» у 6 т., навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый.

Бібліяграфія Помнікі гісторыі і культуры Беларусі: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2004; 2013. Удзел у калектыўных працах История Беларуси: в контексте мировых цивилизаций : пособие для студентов-заочников. Минск, 2018; 2019. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008. Гісторыя Беларусі: у кантэксце сусветных цывілізацый : вучэбны дапаможнік. Мінск, 2005; 2007; 2009; 2013.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Самусік, Андрэй Федаравіч (нар. 1972) у Каталогу ЦНБ НАН Беларусі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага