Анто́н Альге́рдавіч Рыне́йскі (каля 1903 — , Менск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык, краязнавец.

Біяграфія З 1927 года вывучаў археалагічныя помнікі Беларусі. У 1929—1937 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследаваў археалагічныя помнікі Палесся і Меншчыны эпохі бронзы і жалезнага веку, дрыгавіцкія курганы, гарадзішчы. На Койданаўшчыне даследаваў археалагічныя помнікі каля вёсак Грычына, Курганне і іншых.

Арыштаваны 19 мая 1937 года асобай нарадай пры НКУС БССР. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы» і «ўдзеле ў шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці Польскай арганізацыі ваеннай». 25 жніўня 1937 года асуджаны да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Менску. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1958 годзе.

Творы Разведачная археалагічная экспедыцыя // Наш край. Менск. 1929. № 8/9. Да археалагічнага вывучэння Беларусі // Наш край. Менск. 1929. № 11. Археалагічныя разведкі на р. Пціч // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БелАН. Менск. 1932. Т. 3.

Літаратура Валахановіч А. Рынейскі Антон Альгердавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. І. Мінск. 2001. С. 159. Рынейскі Антон Альгердавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 42.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР