Ігар Шусцікаў (25 жніўня 1971 — 14 ліпеня 2014, Бабруйск) — беларускі футбаліст, гуляў на пазіцыі абаронцы.
Клубная кар’ера З 1992 выступаў за бабруйскі «Фандак» (пазней «Бабруйск»), з якім дайшоў да фіналу Кубку Беларусі. У 1995 перайшоў у другі бабруйскі клуб — «Белшыну». Разам з «Белшынай» двойчы выйграваў Кубак Беларусі, станавіўся сярэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату. Некалькі разоў трапляў у спіс 22 лепшых ігракоў чэмпіянату.
Свой адзіны гол на вышэйшым узроўні забіў 21 мая 1999 года ў матчы супраць віцебскага «Лакаматыва-96» (4:0) ударам з 35 метраў.
У 2000 годзе гуляў за светлагорскі «Хімік», пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру. Па заканчэнні кар’еры працаваў дзіцячым трэнерам.
Памёр 14 ліпеня 2014 года ў Бабруйску.
Дасягненні Бронзавы прызёр Чэмпіянату Беларусі (2): 1996, 1998 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1997, 1999 Срэбны прызёр Чэмпіянату Беларусі: 1997
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце soccerdatabase.eu
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Бабруйск