Мацяры́нскае возера — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Месціцца ў басейне ракі Свіслач, за 18 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, 2 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Свіслач і 2,5 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Дружны.

Назва На карце XVIII ст. возера пазначанае як Мацурынскае. Там сама суседняе з ім возера пазначанае як Святое (цяпер Свяценскае).

Водаапісанне Плошча 0,58 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 3,09 км. Найбольшая глыбіня 1,7 м, сярэдняя — 1,3 м. Схілы катлавіны возера на поўначы пад лесам і хмызняком. Падчас паводкі сцёк з возера ў раку Свіслач.

У возеры водзяцца шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Азёры Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)