«Сцяўа» () — румынскі футбольны клуб з горада Бухарэст. Заснаваны ў 1947 годзе. Клуб з’яўляецца найбольш паспяховым сярод румынскіх клубаў не толькі ў айчынным першынстве, маючы на сваім рахунку 26 перамог, але і на еўрапейскіх спаборніцтвах. «Сцяўа» стала першай усходнееўрапейскай камандай, якая здолела перамагчы ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў, зрабіўшы гэта ў 1986 годзе. У сезоне 1988/1989 «Сцяўа» зноў дайшла да фіналу прэстыжнага еўрапейскага клуба, але атрымала паражэнне ад італьянскага «Мілана». На рахунку клуба таксама маюцца 22 перамогі ў Кубку Румыніі і 6 перамог у Суперкубку Румыніі.
Заснаваны 7 чэрвеня 1947 году як САА Бухарэст (Спартыўная Асацыяцыя Арміі — ). З 1961-га за клубам замацавалася назва Сцяўа (). Аднак яшчэ ў 1998 годзе клуб аддзяліўся ад войска, стаўшы незалежным. На дадзены момант адзінай прамой спасылкай на войска з’яўляецца стадыён «Нацыянальны», які знаходзіцца ва ўласнасці Міністэрства нацыянальнай абароны.
«Сцяўа» ўсю сваю гісторыю праводзіць у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Румыніі, толькі пяць разоў скончыўшы сезон на месцы ніжэйшым за шостае. Першапачаткова клуб гуляў у колерах румынскага трыкалору, гэта значыць сінім, жоўтым і чырвоным, але неўзабаве жоўты страціў сваё значэнне, і каманда стала асацыявацца з чырвоным і сінім колерам. Аднак у апошнія часы на новай форме клуба пачаў зноў выкарыстоўвацца жоўты колер.
Клуб мае даўняе суперніцтва з бухарэсцкім «Дынама», матчы паміж якімі звычайна называюць «Адвечным дэрбі» або «Румынскім дэрбі».
Дасягненні
Нацыянальныя Чэмпіянат Румыніі: Пераможца (28): 1951, 1952, 1953, 1956, 1960, 1961, 1968, 1976, 1978, 1985, 1986, 1987, 1988, 1989, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 2001, 2005, 2006, 2013, 2014, 2015, 2024, 2025
Кубак Румыніі: Уладальнік (23): 1949, 1950, 1951, 1952, 1955, 1962, 1966, 1967, 1969, 1970, 1971, 1976, 1979, 1985, 1987, 1989, 1992, 1996, 1997, 1999, 2011, 2015, 2020
Кубак лігі Румыніі: Уладальнік (2): 2015, 2016
Суперкубак Румыніі: Уладальнік (6): 1994, 1995, 1998, 2001, 2006, 2013
Еўракубкі Кубак чэмпіёнаў/Ліга чэмпіёнаў: Уладальнік (1): 1986
Суперкубак УЕФА: Уладальнік (1): 1986
Спасылкі
Афіцыйны сайт Сайт заўзятараў Англамоўны сайт заўзятараў
Сцяўа Бухарэст