Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР — першы беларускі ордэн, выдаваўся ў 1924—1932 гадах.

Гісторыя 25 ліпеня 1924 года распрацаваны мастаком Генадзем Змудзінскім праект ордэна быў прыняты на пасяджэнні Прэзідыума ЦВК БССР. 12 кастрычніка 1924 года газета «Савецкая Беларусь» апублікавала па­лажэнне аб новай узнагародзе. Ордэн прысуджаўся ўсім грамадзянам БССР, якія праявілі асаблівую самаадданасць, іні­цыятыву і працавітасць у вырашэнні гаспадарчых за­дач у вобласці паляпшэння прамысловасці, транс­парту, арганізацыі сельскай гаспадаркі і іншых галін працы. Узнагарода была адліта ў Маскве, планавалася вырабіць 300 экзэмпляраў ордэна.

Першыя ордэнскія знакі ўруча­ліся ў асноўным рабочым і сельскім працаўнікам. Ордэнаў за № 1 і № 2 былі ўдастоены меліярацый­ныя таварыствы ў сёлах Васількі Бялыніцкага і Аст­рэні Чавускага раёнаў. За актыўны ўдзел у сацыялістычным будаўніцтве ўзнагароду рэспублікі атрымалі прадстаўні­кі заводаў «Энергія» і «Бальшавік» у Менску, «Чырвоны металіст» у Віцебску, фанернай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» (1929) у Мазыры, папяровай фабрыкі «Герой працы» ў Добрушы.

Ордэн Працоўнага Чыр­вонага Сцяга БССР уручаны амаль 30 працоўным і воінскім калектывам і каля 140 чалавекам. Уручэнне ордэна працягвалася да 1933 года.

Колькасць узнагароджанняў дакладна невядома. Лічыцца, што было праведзена каля 200 узнагароджанняў. У Салігорскім краязнаўчым музеі знаходзіцца ордэн № 173, якім у 1930 годзе быў узнагароджаны за ахову дзяржаўнай граніцы паміж БССР і Польшчай Т. Я. РудзеняГосударственное учреждение культуры «Солигорский краеведческий музей».

Апісанне

Аснову ор­дэнскага знака склаў традыцыйны для Беларусі геральдычны шчыт у выглядзе картуша чырвонага колеру. Малюнак ордэна меў складаную кампазіцыю: выява самога ордэна на фоне чырвонага сцяга, рэалістыч­ныя вобразы беларускага рабочага і селяніна, нацыянальны арнамент, прылады працы, сплеценыя па­між сабой галінкі лаўра і каласы пшаніцы. Выкананы па цэнтры надпіс на беларускай мове звяртаў ува­гу на заслугі ўзнагароджанага: «Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі ў знак выпаўненьня (імярэк) свайго абавязку перад Сацыялістычнай Бацькаўшчынай на фронце Працы дае у нагароду яму знак Ордэну Працоўнага Чырвонага Штандару БССР № … — сым­боль сусьветнай Сацыялістычнай Рэвалюцыі»газета «Звязда», № 27748, 2014, С.6, Аляксандр Самовіч, Анатоль Вялікі.

Знак ордэна мацаваўся на левым баку грудзей. Яго нашэнне было абавязковым на пасяджэннях з’ез­даў Саветаў, на сесіях ЦВК БССР, на афіцыйных парадах і ўрачыстых пасяджэннях, у дні рэвалюцый­ных свят. Выдаваўся бясплатна, меў адну ступень і за новыя працоўныя дасягненні ўзнагароджанне магло быць ажыццёўле­на паўторна.

Вядомыя ардэнаносцы Яўхім Кроль, начальнік крымінальнага вышуку Рабоча-сялянскай міліцыі БССР (12 лістапада 1925 года) Гаўрыла Гарэцкі, беларускі навуковец, акадэмік АН БССР Павел Панкевіч, акадэмік АН БССР, вучоны — педагог Іосіф Сіманоўскі, беларускі бібліёграф, перакладчык і педагог Вера Харужая, дзяячка рэва­люцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

Крыніцы

Спасылкі В 1924 году в БССР учрежден свой орден Трудового Красного Знамени

Катэгорыя:Ордэны СССР