Шанхай Мастэрс 2010 (, таксама вядомы як Roewe Shanghai Masters 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 12 верасня 2010 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Кампанія Roewe у трэці раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £325,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £60,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым у мінулым годзе).

Турнір

Шанхай Мастэрс 2010 года стаў чацвёртым розыгрышам Шанхай Мастэрс (), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай.

Шанхай Мастэрс 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся другім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.

Матчы асноўнай стадыі турніру (38 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на шанхайскай гранд-сцэне ў шанхайскім раёне Сюйхой, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за месяц да гэтага ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія.

Прызавыя грошы

Кампанія Roewe у трэці раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £325,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £5,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2009 года атрымаў пераможца турніру — £60,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£60,000Фіналіст£30,000Паўфіналісты£15,000Чвэрцьфіналісты£8,0001/8 фіналу£5,9251/16 фіналу£4,0001/24 фіналу£2,2001/32 фіналу£1,500Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£400Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000 Агульны прызавы фонд £325,000

Рэйтынгавыя ачкі

Шанхай Мастэрс 2010 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як на World Open і адкрытым чэмпіянаце Кітая. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

ДасягненнеАчкі Ачкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца7,000Фіналіст5,600Паўфіналісты4,480Чвэрцьфіналісты3,5001/8 фіналу2,6601/16 фіналу1,9609801/24 фіналу (квал.)1,6108051/32 фіналу (квал.)1,2606301/40 фіналу (квал.)9104551/48 фіналу (квал.)560280

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйная сетка

Соценныя серыі

У 64 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 22 соценныя серыі. Джэймі Джонс і Майкл Уайт былі адзінымі снукерыстамі, якія здзейснілі па два сэнчуры. Ліам Хайфілд выканаў найвышэйшы брэйк кваліфікацыі ў 138 ачкоў у матчы другога кваліфікацыйнага раўнда супраць Джымі Уайта. Такім чынам, ён атрымаў узнагароду ў £400 за найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе серыі Ліам Хайфілд 1 138 Джэймі Бёрнэт 1 136 Джэймі Джонс 2 135, 100 Эндру Хігінсан 1 132 Сяа Гадун 1 129 Пітэр Лайнс 1 120 Танават Тырапонгпайбун 1 114 Лю Сун 1 114 Лю Чуан 1 111 Джад Трамп 1 111 Джо Дэлані 1 111 Дэвід Морыс 1 109 Тоні Дрэга 1 107 Мэцью Коўч 1 105 Джо Свэйл 1 105 Энтані Мак-Гіл 1 104 Том Форд 1 103 Кайрэн Уілсан 1 103 Майкл Уайт 2 101, 100 Мэцью Стывенс 1 101Увогуле 22 Найвышэйшы брэйк: 138 (Ліам Хайфілд)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2010 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.

13 снукерыстаў: Ніл Робертсан, Алістэр Картэр, Дзін Цзюньхуэй, Шон Мёрфі, Марк Уільямс, Марк Сэлбі, Стывен Хендры, Раян Дэй, Марка Фу, Джэймі Коўп, Пітэр Эбдан, Мэцью Стывенс і Сцюарт Бінэм прымалі ўдзел у чацвёртым розыгрышы Шанхай Мастэрс запар, не прапусціўшы, такім чынам, ніводнага турніру з самога заснавання ў 2007 годзе.

8 язіяцкіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Лі Янь, які ўжо два разы ўдзельнічаў на турніры ў якасці аматара, Цянь Пэнфэй і Цзінь Лун, якія таксама ўжо атрымлівалі гэты прывілей, а таксама навічкі турніру Жоўцзы Маймайці, Махамад Саджад, Пасакорн Суванават, Мэй Сівэнь і Лі Хан.

У 2010 годзе на шанхайскую гранд-сцэну патрапіла 10 дэбютантаў: Марк Дэвіс (25), Роберт Мілкінс (35), Джэймі Бёрнэт (36), Мартын Гоўлд (42), Джо Дэлані (60), Жоўцзы Маймайці, Махамад Саджад, Пасакорн Суванават, Мэй Сівэнь і Лі Хан.

Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул Шанхай Мастэрс два разы. Два ўдзельнікі розыгрышу 2010 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Рыкі Уолдэн (2008) і Роні О’Саліван (2009).

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2010 года стаў 53-гадовы Стыў Дэвіс. Дэйву Харальду падчас турніру было 43 гады, а Стывенц Хендры — 41. Самым маладым іграком, які патрапіў на турнір стаў 17-гадовы Лі Янь. Лі Хану было 19 гадоў, а Джаду Трампу — 21.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру

Гулец Дэбют Найлепшы вынік 1 05.12.1975 2007 Перамога (2009) 2 10 9 1 90% 94 60 34 63,8% 44 8 145 2,14 11,75 80000 2 Ніл Робертсан 11.02.1982 2007 1/8 фіналу (2008) 3 4 1 3 25% 30 13 17 43,3% 8 0 79 3,75 — 11390 3 Алістэр Картэр 25.07.1979 2007 1/8 фіналу (2009) 3 4 1 3 25% 26 8 18 30,8% 4 0 88 6,5 — 11570 4 Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2007 Чвэрцьфінал (2009) 3 6 3 3 50% 43 22 21 51,2% 16 2 132 2,69 21,5 15250 5 13.03.1981 2007 Паўфінал (2008) 2 6 4 2 66,7% 51 29 22 56,9% 18 4 124 2,83 12,75 16775 6 Шон Мёрфі 10.08.1982 2007 Паўфінал (2009) 3 6 3 3 50% 40 23 17 57,5% 16 4 133 2,5 10 20200 7 21.03.1975 2007 Чвэрцьфінал (2008) 3 6 3 3 50% 43 21 22 48,8% 11 2 128 3,91 21,5 14845 8 Марк Сэлбі 19.06.1983 2007 3 9 6 3 66,7% 65 40 25 61,5% 18 3 131 3,61 21,67 28140 9 Марк Ален 22.02.1986 2009 1/16 фіналу (2009) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28,6% 1 0 78 7 — 7415 10 13.01.1969 2007 1/8 фіналу (2007, 2009) 3 5 2 3 40% 39 18 21 46,2% 12 0 88 3,25 — 13095 11 Раян Дэй 23.03.1980 2007 Фінал (2007) 3 11 8 3 72,7% 89 52 37 58,4% 37 6 135 2,41 14,83 36750 12 Грэм Дот 12.05.1977 2007 Паўфінал (2007) 2 6 4 2 66,7% 45 22 23 48,9% 10 1 102 4,5 45 15640 13 Марка Фу 08.01.1978 2007 Чвэрцьфінал (2008) 3 6 3 3 50% 47 24 23 51,1% 16 0 88 2,94 — 14845 14 Марк Кінг 28.03.1974 2008 1/8 фіналу (2008) 2 3 1 2 33,3% 20 6 14 30% 3 0 78 6,67 — 10365 15 05.03.1987 2008 Фінал (2009) 2 6 4 2 66,7% 50 26 24 52% 13 2 118 3,85 25 33175 16 12.09.1985 2007 1/8 фіналу (2008, 2009) 3 4 1 3 25% 28 9 19 32,1% 7 1 147 4 28 10620 17 27.08.1970 2007 3 3 0 3 0% 22 7 15 31,8% 4 1 114 5,5 22 9840 19 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2008 Перамога (2008) 2 9 8 1 88,9% 78 49 29 62,8% 28 5 139 2,79 15,6 61250 21 22.08.1957 2007 Чвэрцьфінал (2008) 2 5 3 2 60% 40 18 22 45% 11 0 99 3,64 — 13050 22 12.10.1974 2007 Чвэрцьфінал (2007) 2 4 2 2 50% 33 16 17 48,5% 7 0 85 4,71 — 12190 24 11.09.1977 2007 Чвэрцьфінал (2007) 3 6 3 3 50% 42 21 21 50% 9 2 120 4,67 21 15320 25 Марк Дэвіс 12.08.1972 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 4775 26 Джад Трамп 20.08.1989 2008 1/16 фіналу (2008) 1 2 1 1 50% 15 6 9 40% 4 0 65 3,75 — 6825 28 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2007 Чвэрцьфінал (2007) 3 7 4 3 57,1% 52 25 27 48,1% 11 3 108 4,73 17,33 16870 29 17.09.1969 2007 Чвэрцьфінал (2009) 2 5 3 2 60% 36 18 18 50% 9 1 129 4 36 12325 30 09.12.1966 2007 Чвэрцьфінал (2007) 2 5 3 2 60% 37 20 17 54,1% 10 0 88 3,7 — 13150 31 Эндру Хігінсан 13.12.1977 2009 Уайлдкард раўнд (2009) 1 1 0 1 0% 6 1 5 16,7% 0 0 37 — — 6365 32 Майк Дан 20.11.1971 2007 Уайлдкард раўнд (2007) 1 1 0 1 0% 8 3 5 37,5% 1 0 64 8 — 6200 35 Роберт Мілкінс 06.03.1976 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 2725 36 16.09.1975 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 5025 42 Мартын Гоўлд 14.09.1981 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 2050 60 04.08.1972 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 2725 УК АПадчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг 16.08.1987 2009 1/16 фіналу (2009) 1 2 1 1 50% 14 8 6 57,1% 8 2 110 1,75 7 0 УК А 04.07.1983 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 УК А 19.02.1986 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 УК А 23.05.1981 2007 Уайлдкард раўнд (2007) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28,6% 0 0 — — 0 УК А 01.05.1986 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 УК А 08.10.1982 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 УК А 04.10.1990 2010 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 УК А 17.09.1992 2008 1/16 фіналу (2009) 2 3 1 2 33,3% 23 9 14 39,1% 8 0 78 2,88 — 0

Рэферы

Матчы асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2010 абслугоўвалі 10 рэферы, з якіх шасцёра былі кітайскімі.

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў Ян Верхаас Фінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 1 матч 1/16 фіналу Эйрыян Уільямс Паўфінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 1 матч 1/16 фіналу Тэры Камільеры Паўфінал, 2 матчы 1/8 фіналу, 3 матчы 1/16 фіналу і 2 матчы ўайлдкард раўнда Чжу Ін Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Дэн Юэюань Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Лу Канмін 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Чжэн Вэйлі 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Колін Хамфрыс 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Го Цзюнь 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Ван Чаахуэй 1 матч 1/16 фіналу

Ход турніру

Зняўся: Роні О’Саліван (1)

Яшчэ да пачатку гульняў асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс леташні пераможца Роні О’Саліван, які ў фінале розыгрышу 2009 года перамог Ляна Вэньбо з лікам 10:5, зняўся з турніру, у сувязі з чым пераможца матча ўайлдкард раўнда паміж Джэймі Бёрнэтам і Цянем Пэнфэем аўтаматычна праходзіў у 1/8 фіналу турніру.

Першы дзень (6 верасня)

Другі дзень (7 верасня)

Трэці дзень (8 верасня)

Чацвёрты дзень (9 верасня)

Пяты дзень (10 верасня)

Шосты дзень (11 верасня)

Сёмы дзень (12 верасня)

Уайлдкард раўнд

Шэсць кітайскіх аматараў і два аматара з іншых азіятскіх краін атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Цянь Пэнфэй, Жоўцзы Маймайці, Махамад Саджад, Цзінь Лун, Пасакорн Суванават, Мэй Сівэнь, Лі Хан і Лі Янь. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джэймі Бёрнэта, Эндру Хігінсана, Кена Доэрці, Роберта Мілкінса, Дэйва Харальда, Майка Дана, Мартына Гоўлда і Джо Дэлані.

Першы гулец ЛікДругі гулец Джэймі Бёрнэт (36) 5-2 Цянь Пэнфэй Эндру Хігінсан (31) 5–2 Жоўцзы Маймайці Кен Доэрці (29) 5-4 Махамад Саджад Роберт Мілкінс (35) 3-5 Цзінь Лун Дэйв Харальд (30) 5-1 Майк Дан (32) 1-5 Мэй Сівэнь Мартын Гоўлд (42) 5-3 Лі Хан Джо Дэлані (60) 5-1 Лі Янь

Асноўная сетка

Фінал

Для абодвух фіналістаў, Джэймі Бёрнэта і Алістэра Картэра, фінал Шанхай Мастэрс стаў першым фіналам у сезоне 2010/2011. Апроч таго, снукерысты не паказалі высокіх вынікаў на пяці першых міні-рэйтынгавых турнірах PTC сезона. Найлепшым дасягненнем Бёрнэта стала 1/32 фіналу першага этапу PTC у Шэфілдзе, дзе ён саступіў Найджэлу Бонду з лікам 0:4. Англічанін дайшоў да 1/16 фіналу Пол Хантэр Класік за тыдзень да пачатку шанхайскага турніру, дзе быў пераможаны Стывам Дэвісам з лікам 4:1.

Джэймі Бёрнэт стаў першым шатландскім снукерыстам, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс. Да гэтага фіналістамі турніру станавіліся толькі англічане, валійцы і кітаец.

Для 35-гадовага шатландца фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён даходзіў на адкрытым чэмпіянаце Германіі 1997, адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1998 і Гран-пры 1998. У прафесійнай кар'еры Алістэра Картэра гэты фінал стаў 4-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 1 тытул, 2 разы саступіўшы ў вырашальных паядынках.

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.Шанхайская гранд-сцэна, Шанхай, Кітай, 12 верасня 2010. Джэймі Бёрнэт (36) 7–10 Алістэр Картэр (3)