Тайга́ () — горад (з 1925 года) у Расіі у складзе Кемераўскай вобласці. Насельніцтва 24,7 тыс. чал. (2007).

Заснаваны пры адкрытай у 1898 годзе чыгуначнай станцыі. Горад размешчаны ў Кузнецкай катлавіне, за 119 км ад Кемерава. Буйны чыгуначны вузел Транссібірскай магістралі, пачатак лініі Тайга—Белы Яр. Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту, лёгкай і харчовай прамысловасці. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Анатоль Васільевіч Лакціёнаў (нар. 1937) — спецыяліст у галіне горнага машынабудавання. Іна Уладзіміраўна Макарава (1926—2020) — расійская актрыса.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Кемераўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1896 годзе