Бяроза нізкая, бяроза ніцаяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, бярэзнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 (Betula humilis) — лістападная расліна сямейства .

Батанічнае апісанне Куст вышынёй 1—2 метра з прамымі галінамі. Кара гладкая, цёмна-бурая, не адслойваецца. Маладыя галінкі з кароткім рэдкім апушэннем і смалістымі бародаўкамі.

Лісце чарговае, яйкападобнае або круглява-яйкападобнае формы з няправільна-гародчатымі бакамі, даўжыня іх 1—3,5 см, шырыня 0,7—2,5 см. Верхні бок ліставой пласцінкі ў маладога лісця апушаны, пазней становіцца голым; ніжні бок з рассеяным апушэннем па жылках. Хвосцік ліста даўжынёй да 6 мм, апушаны. Бакавых жылак 4—6 пар. Пупышкі авальныя, злёгку апушаныя.

Цвіце адначасова са з’яўленнем лісця ў красавіку—маі. Апыляецца ветрам. Мужчынскія каташкі дробныя, цыліндрычныя, да 2 см даўжынёй, з бураватымі лускавінкамі. Жаночыя — амаль яйкападобнай формы, даўжынёй да 1,5 см, якія стаяць уверх на кароткіх апушаных ножках.

Плод — маленькі шырокаэліптычны арэшак з двума крылападобнымі прыдаткамі, якія звычайна ў 2—3 разы вужэй арэшка. Вага 1000 семачак складае 0,17 грамаў. Спее насенне ў верасні—кастрычніку.

Плоданасіць у жніўні — верасні.

Арэал

Расце на балотах і забалочаных лугах у паўночнай частцы Заходняй Еўропы, паўночнай часткі Манголіі, у Расіі — у паўночных раёнах Еўрапейскай часткі і ў Заходняй Сібіры, у Чарназёмнай зоне — вельмі рэдка, у асноўным па рэліктавых тарфяных балотах. Від апісаны з Баварыі.

Прымяненне ў медыцыне

Пупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне, яны валодаюць мачагонным, жоўцегонным, патагонным, краваачышчальным, бактэрыцыдным, супрацьзапаленчым і раназажыўляльным дзеяннем. У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць пупыршкі бярозы (), лісце бярозы (), бярозавы дзёгаць () і актываваны вугаль ().

Ужываюць пупыршкі і лісце ў выглядзе настояў і ў зборах

Нарыхтоўка сыравіны

Нарыхтоўку пупыршак праводзяць у студзені — сакавіку, да іх распускання. Сушаць на адкрытым паветры ці ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Маладое лісце збіраюць у маі — чэрвені, сушаць у цені або на гарышчах.

Ахова віду Бяроза прысадзістая занесена ў Чырвоныя кнігі рэспублік Мардовія (як верагодна зніклы від), Карэлія, Татарстан, Чувашскай і Удмурцкай рэспублік, Разанскай, Уладзімірскай, Калужскай, Кастрамской, Курганскай, Курскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Цвярской, Ульянаўскай і Яраслаўскай абласцей Расіі.

Таксанамія

Від уваходзіць у род падсямейства сямейства парадку .

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі