Бронзавая спражка з Хоцішча — частка бронзавай спражкі, верагодна, VI ст., знойдзеная разам з двума бронзавымі бранзалетамі у 1930 г. каля в. Хоцішча (Слаўгарадскі раён)А. И. Ляўданскi. Розныя знахадкi. «Працы сэкцыi археолёгii БАН», т. III, стр. 244, табл. I, 5.. Брозавая спражка і іншыя знойдзеныя ў гэтай мясцовасці ўпрыгажэнні адносяцца да тыпу Тушамлі-Калочына. Падобная сярэбраная спражка была выяўлена на гарадзішчы каля в. Дзямідаўка Смаленскай вобласці. Спражка дазваляе гаварыць пра існаванне ў лясах Верхняга Падняпроўя ачага своеасаблівай і мастацка яскравай культуры, якая сфарміравалася ў раннім Сярэднявеччы на фоне шырокіх знешніх сувязяўА. К. Амброз. Южные художественные связи населения Верхнего Поднепровья в VI в..
Апісанне Спражка мае авальнае гладкае кольца раўнамернай таўшчыні, шырокі выгнуты шып з папярочнай пляцоўкай-перакладзінай, выцягнуты авальны шчыток з заклёпкамі ў паўкруглых выступах. Спражка з Хоцішча адметная па арнаментацыі. Яна мае разьбяную раму ў выглядзе літары В, якая абкружае заштрыхвананае «поле». Масіўная галава арла з доўгай жалабаватай дзюбай даволі нязграбна пасаджана на нізкіх прамавугольных выступах. Абойма спражкі мае выгін краю з боку кальца, што надае ім так званую ныркавую форму.
Спражка па форме і стылю блізкая да заходнееўрапейскіх з выявамі арліных галоў з доўгай жалабаватай дзюбай, выкананых у тэхніцы трохграннай выемчатай разьбы. Такія выявы ёсць у дэкоры спражак і пальчатых фібул, знойдзеных на сярднім Дунаі. Яны былі шырока распаўсюджаны ў VI ст. на тэрыторыі ад сучаснай Румыніі і Балгарыі да Іспаніі і Францыі. У Хоцішчы, паводле апісання знаходак, былі яшчэ 3 бронзавыя з пазалотай бляшкі з птушынымі галоўкамі і выпуклай фігуркай чалавека. Верагодна, выява галоў драпежных птушак магла быць звязана не толькі з модай таго часу, але і з пэўным культамА. А. Седин. Общественные отношения и идеология населения восточной Беларуси в 5 – 7 в.в. н. э. .
Літаратура
Катэгорыя:спражкі Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Гісторыя Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі