Ду́глас Хейг (; , — , ) — англійскі ваенны дзеяч, фельдмаршал (1917), граф і віконт (1919).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вытворцаў вядомай маркі віскі. Атрымаў адукацыю ў каледжы ў Брысталі, пасля ў Оксфардзе. Скончыў ваенную акадэмію ў Сандхёрсце.

Ваенную службу распачаў у 7-м яго Каралеўкага вялікасці гусарскім палку ў 1886 годзе ў Індыі. Удзельнік брытанскай выправы 1898 да Судана супраць мадзіхістаў. У 1899—1902 прымаў удзел у Другой англа-бурскай вайне.

У 1903 атрымаў палкоўніка і быў накіравана ў Індыю, на пасаду інспектра кавалерыі і начальніка штабу англа-індускай арміі. У 1906 ў званні генерал-маёра, адкліканы ў Англію. Кіруе падрыхтоўкай і навучаннем войска.

Падчас I сусветнай вайны, камандуючы Першым Брытанскім экспедыцыйным корпусам у Францыі. У снежні 1915 галоўнакамандуючы Брытанскім Экспедыцыйным войскам у Францыі. Удзельнік Бітвы на Соме 1916 і Бітвы пад Пашэндэйлем ў 1917.

Пад час вайны не лічыўся з жыццямі салдат каб дасягнуць пастаўленых мэтаў, з-за гэтага Антанта цярпела вялікія людскія страты.

У 1919 узнагароджаны шляхецкімі тытулямі.

Катэгорыя:Асобы

Літаратура Terraine J. «Haig, the Educated Soldier», London 1963

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Военачальнікі Англіі Катэгорыя:Фельдмаршалы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа