Помнік Янку Купалу — помнік, усталяваны ў горадзе Маскве на Кутузаўскім праспекце ў раёне Дарагамілава.
Гісторыя Стварэнне помніка беларускаму пісьменніку, паэту і драматургу Янку Купалу было прымеркавана да 125-годдзя з дня яго нараджэння. Аўтарамі помніка выступілі беларускія скульптары Леў Гумілеўскі і яго сын Сяргей Гумілеўскі, архітэктар Юрый Грыгор’еў.
14 студзеня 2005 года праект помніка быў зацверджаны прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які выступіў ініцыятарам стварэння помніка падчас сустрэчы з мэрам Масквы Юрыем Лужковым. Скульптура адліта з бронзы на камбінаце Беларускага саюза мастакоў. Работы фінансавалі Саюзная дзяржава і Урад Масквы. Адкрыццё помніка адбылося 7 ліпеня 2007 года. Перад помнікам неаднаразова адбываліся палітычныя акцыі беларусаў Масквы, у тым ліку ўзнагароджанні Медалём да стагоддзя БНР дысідэнта Міхася Кукабакі і літаратуразнаўца Аляксея Каўкі ў 2019 годзе.
Апісанне Для помніка было выбрана месца ў Заходняй адміністрацыйнай акрузе на Кутузаўскім праспекце. Сквер, у якім быў усталяваны помнік, быў акультураны, для ўстаноўкі помніка было насыпана невялікае ўзвышша. Побач з помнікам былі ўсталяваны каменныя пліткі, якія спускаюцца да невялікага фантана, выкладзенага шэрым каменем.
Скульптары Гумілеўскія паказалі пісьменніка ў задуменнай позе, ён абапіраецца на драўляную загарадзь з лістом папараці і кнігай. Вышыня бронзавага помніка складае 4 м, а разам з каменным пастаментам, на які нанесены просты надпіс «Янка Купала» — 7 м.
Спасылкі
Катэгорыя:Помнікі Масквы Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:2007 год у Маскве Катэгорыя:Помнікі Янку Купалу Катэгорыя:Творы Льва Гумілеўскага Катэгорыя:Творы Сяргея Гумілеўскага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Грыгор’ева