Эрэсунскі мост (, ) — сумешчаны мост-тунэль, які ўключае 2-пуцявую чыгунку і 4-палосную аўтамагістраль праз праліў Эрэсун. Гэта самая доўгая сумешчаная дарога і чыгуначны мост у Еўропе, якія злучаюць сталіцу Даніі Капенгаген і шведскі горад Мальмё. Мост і тунэль з’яўляюцца часткай міжнароднага еўрапейскага аўтамабільнага маршруту E20, а таксама Эрэсунскай чыгуначнай лініі. Будаўніцтва бесперапыннай лініі Вялікага Бельта (The Great Belt Fixed Link) і Эрэсунскага моста дазволіла звязаць кантынентальную Еўропу са Швецыяй і ўсёй Скандынавіяй. Мост быў спраектаваны дацкай архітэктурнай фірмай Дысінг + Вейтлінг (Dissing + Weitling). thumb|злева|Эрэсунскі мост, здымак са спадарожніка. thumb|250px|Від з боку Капенгагена. Злева — востраў Сальтхольм, справа — штучны востраў Пеберхольм. На гарызонце бачны Мальмё.
Эрэсунскі мост перасякае мяжу паміж Даніяй і Швецыяй, але дзякуючы Шэнгенскаму пагадненню там няма пашпартнага кантролю. Праводзяцца звычайныя мытныя праверкі ля стэндаў (шапікаў) аплаты праезду па мосце для тых, хто заязджае ў Швецыю, але не для тых, хто заязджае ў Данію.
Спасылкі
Афіцыйны сайт моста
Катэгорыя:Масты Даніі Катэгорыя:Масты Швецыі Катэгорыя:Вантавыя масты Катэгорыя:Памежныя масты